
Вядома, самыя труъ-нацыяналісты Расею ненавідзяць ва ўсіх яе выяўленьнях. Шмат хто проста недалюблівае. Але варта прызнаць, як бы вы да Расеі ня ставіліся, у іх ёсьць цікавая музыка. Канешне, зараз зусім ня тое, што ў 90-я. Няма таго ўздыму, няма такога дэкаданснага настрою, шмат хто апапсеў ці ўдарыўся ў рэліґію, але ж...
Прынамсі мне падабаюцца наступныя рэчы. DDT да 2000-га году (з наступных 4х альбомаў магу слухаць толькі 2 песьні - фігня нейкая адбылася з Шаўчуком), Пилот (хоць месцамі і папсаватая штука), Тараканы (дзе ж, як не ў Маскве, горадзе перанаселенасьці, злобы і дэпрэсіі, мог нарадзіцца настолькі чалавекалюбівы і пазытыўны гурт?), Тролль гнёт ель (вясёленькі піўны фольк-мэтал), Василий К. (гэткі бард-рок зь ве-е-ельмі спэцыфічнай рамантыкай), і, канешне, Гражданская Оборона. Наконт апошняй магу шчыра сказаць, што стаўлю Летава ў адзін шэраг з Маякоўскім і лічу яго адзіным вартым увагі расейскім паэтам канца ХХ стагодзьдзя...
А вы што слухаеце з "варожага"?
