Page 1 of 1

Расейскі рок

Posted: 18.01.2009 - 00:30
by Marnatrauny
Вось вырашыў такую спрэчную тэму падняць :)
Вядома, самыя труъ-нацыяналісты Расею ненавідзяць ва ўсіх яе выяўленьнях. Шмат хто проста недалюблівае. Але варта прызнаць, як бы вы да Расеі ня ставіліся, у іх ёсьць цікавая музыка. Канешне, зараз зусім ня тое, што ў 90-я. Няма таго ўздыму, няма такога дэкаданснага настрою, шмат хто апапсеў ці ўдарыўся ў рэліґію, але ж...

Прынамсі мне падабаюцца наступныя рэчы. DDT да 2000-га году (з наступных 4х альбомаў магу слухаць толькі 2 песьні - фігня нейкая адбылася з Шаўчуком), Пилот (хоць месцамі і папсаватая штука), Тараканы (дзе ж, як не ў Маскве, горадзе перанаселенасьці, злобы і дэпрэсіі, мог нарадзіцца настолькі чалавекалюбівы і пазытыўны гурт?), Тролль гнёт ель (вясёленькі піўны фольк-мэтал), Василий К. (гэткі бард-рок зь ве-е-ельмі спэцыфічнай рамантыкай), і, канешне, Гражданская Оборона. Наконт апошняй магу шчыра сказаць, што стаўлю Летава ў адзін шэраг з Маякоўскім і лічу яго адзіным вартым увагі расейскім паэтам канца ХХ стагодзьдзя...

А вы што слухаеце з "варожага"? :)

Posted: 19.01.2009 - 10:02
by Kat
))))) Не, ну нацыяналізм-нацыяналізмам, а адкрэслівацца ад чагосьці якаснага, хоць і замежнага- гэта ўжо патыхае саўком ;) Ды й хіба ірляндцы ці фарнцузы не слухаюць тых жа Бітлоў толькі з таго, что яны з Ліверпулю?? ))))))

А расейскі рок... эхх... Як Летава шкада... ((

Posted: 21.01.2009 - 02:17
by dafik
а мы придумали игру - радистка КЭТ называецца!

Posted: 22.01.2009 - 22:50
by Alonka
Заўсёды любіла "Агату Кристи", "Сплин", "Наутилус", "Чайф", "Машину времени". Пофіг адкуль музыка, галоўнае, каб добрая.

Re: Расейскі рок

Posted: 22.01.2009 - 22:55
by Alonka
Marnatrauny wrote:стаўлю Летава ў адзін шэраг з Маякоўскім і лічу яго адзіным вартым увагі расейскім паэтам канца ХХ стагодзьдзя...
А Высоцкі?! :roll: Я на ім з самага нараджэньня "вісела" :)

Posted: 23.01.2009 - 00:11
by Marnatrauny
Alonka, Высоцкі мне таксама падабаўся зь дзяцінства і падабаецца дагэтуль, але ж ён пісаў даволі звычайныя рэчы. Якасныя, але звычайныя. Яго можна было палюбіць, але ён ня мог зьдзівіць. Яго любілі, але не ненавідзілі (хіба ўлады).
Гэта як "Песьняры". Так, якасная штука. Так, падабаецца. Але не зьдзіўляе, не захапляе.
З.Ы. Так, можаце называць мяне снобам :)

Posted: 24.01.2009 - 09:52
by Raider
Для мяне Талькоў - быў і застаецца адным з лепшых прадстаўнікоў расейскага рока.

Posted: 28.01.2009 - 11:47
by Андрэй
"Яго любілі, але не ненавідзілі (хіба ўлады)."

з чаго вы ўзялі, што ўлады яго ненавідзелі? Чалавек меў усё: працу ў тэатры, ролі ў кіно, выезды за мяжу на гастролі, жонку іншаземку. Быў непрыхаваным наркаманам. Ва ўсю гастраляваў з канцэртамі "у чорную", калі грошы без усялякіх квіткоў, кас і т.п. траплялі наўпрост у кішэню выступоўцы. І яго нават пальцам не кранулі. Тыя, каго ўлады сапраўды ненавідзелі, сядзелі ў ссылцы, псіхушке, альбо турме...

Проста Высоцкі і Райкін выконвалі на весь саюз ролю такога сабе сьвістка праз які выспускалі пару. Дарэчы, калі перачытаць ягоную грамадскую лірыку, то яна ніколі не узнімалася вышэй побытавых рэчаў. Той бок, ніякай пагрозы сістэме не несла.

Posted: 29.01.2009 - 05:45
by Kascjuszka
Лічу што не бывае расейскага року, беларускага, карэйскага - гэта ўсё адна інтэрнэйшэналь м'юзік! І з большага паралельна на якой мове)
А наконт летава... неяк дзіўна вельмі не падабаецца. проста не разумею што ў ім знаходзяць.

Posted: 29.01.2009 - 23:29
by Kat
dafik, не Вы першы, не Вы- апошні))))

Posted: 31.01.2009 - 16:15
by Даньчык
А Цой? Няўжо ўсе забыліся на КІНО?)

Posted: 6.02.2009 - 13:17
by dafik
КАТ, не - тое эратычная гульня)