Page 1 of 2

Рок-каранацыя-2009

Posted: 21.02.2009 - 17:17
by krapachino
14.03.2009, Палац культуры г.Маладзечна.


Собсна, пытанне, дзе браць квіткі (ці будуць прадавацца у Менску)? і колькі будуць каштавацЬ?

Posted: 22.02.2009 - 11:03
by Ultrabelarus
Нешта аніякай рэкламнай кампаніі, цішыня...

Posted: 23.02.2009 - 14:17
by Alonka
14. 03 ПАЛАЦ КУЛЬТУРЫ г. Маладзечна

Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны
«РОК-КАРАНАЦЫЯ-2008»

УДЗЕЛЬНІКІ:
«ЛЯПІС ТРУБЕЦКОЙ»
«НЭЙРА ДЗЮБЕЛЬ»
«КРАМА»
«ЭТНА-ТРЫО ТРОІЦА»
«BEZ BILETA»
«ДЗЕЦІДЗЯЦЕЙ»
«IQ-48»
«САДЪ» (г. Брэст)
«АВАНГАРДШКОЛА» (г. Магілеў)
«КНЯЗЬ ЧАРАДЗЕЙ» (г. Полацк)
АНДРЭЙ ІВАНОЎ («ЗАРЦІПО»)
“ESPRIT”

Пачатак а 18.00.
Тэлефоны для даведак:
8-029-254-49-09
8-029-671-58-65

Posted: 25.02.2009 - 17:33
by krapachino
ыы толькі з панядзелка ў Менску прадаваць будуць

Posted: 28.02.2009 - 14:53
by notararity
і дзе набыць? які кошт?

Posted: 1.03.2009 - 00:00
by krapachino
30-50 тбр, павінны быць у касе КЗ"Мінск"

Posted: 4.03.2009 - 22:33
by Ultrabelarus
Спадарства!
Ці можна прыбіцца да якой-небудзь кампаніі, якая едзе на Каранацыю?
Бо ўсе мае знаёмыя не захацелі ехаць у Маладзечна... :(

Posted: 10.03.2009 - 14:24
by Alonka
Шаноўнае спадарства, ёсьць магымасьць паехаць на РК (і назад) у бусе з IQ48. Калі ёсьць жадаючыя, пішыце ў лічку.

Posted: 16.03.2009 - 14:00
by Андрэй
У прынцыпе, атрымалася самая прадказальная каранацыя. Усе атрымалі па сённяшніх заслугах, а не за мінулы статус. Адзінае нараканьне на намінацыю Выканаўца Году. Усё ж такі гэта абавязвае пераможцу ўмець, уласна, пець. А з гэтым у Віталіка Артыста туга. А так усё ок.

PS: А салісту IQ48 трэба які новы ксьцюмчык выдумаць. А то чорная кашуля і белы гальштук ужо неаднойчы выкарыстоўваліся на канцэртах.

Posted: 19.03.2009 - 19:38
by Alonka
Ацтойнейшае мерапрыемства :x . Туды ўвогуле ісьці лянота, ня тое што новыя касьцюмы выдумваць. І Віталік нармальна сьпявае, проста ёсьць некаторыя асобы, якія лічаць сябе афігеннымі профі і перашкаджаюць іншым.

Posted: 20.03.2009 - 15:56
by Андрэй
але ж залю сабралі -- значыць народу трэба.

Posted: 21.03.2009 - 09:26
by Alonka
Андрэй, народу, можа, і трэба, але на народ оргам было пляваць яшчэ больш, чым на музыкаў. Калі айкьюшнікі пачалі абурацца, што ім не даюць нармалёва гук адладзіць, мяне адвялі ў калідор і сказалі наступнае (гэта цытата): пляваць на гледачоў у залі і на тое, што яны заплацілі грошы, нам галоўнае зьняць фільм. Таму ўсё рабілася пад кіно, таму музыкам не далі адладзіць гук, таму ніхто нічога ня чуў на сцэне і таму было такое гаўно з выкананьнем.

Posted: 22.03.2009 - 06:15
by Kascjuszka
Alonka wrote:Андрэй, народу, можа, і трэба, але на народ оргам было пляваць яшчэ больш, чым на музыкаў. Калі айкьюшнікі пачалі абурацца, што ім не даюць нармалёва гук адладзіць, мяне адвялі ў калідор і сказалі наступнае (гэта цытата): пляваць на гледачоў у залі і на тое, што яны заплацілі грошы, нам галоўнае зьняць фільм. Таму ўсё рабілася пад кіно, таму музыкам не далі адладзіць гук, таму ніхто нічога ня чуў на сцэне і таму было такое гаўно з выкананьнем.
УРОДЫ!!!
гэта абуральна(((((

Posted: 22.03.2009 - 18:19
by Андрэй
Alonka wrote: Калі айкьюшнікі пачалі абурацца, што ім не даюць нармалёва гук адладзіць, мяне адвялі ў калідор і сказалі наступнае (гэта цытата): пляваць на гледачоў у залі і на тое, што яны заплацілі грошы, нам галоўнае зьняць фільм.
Пакуль у Беларусі ўдзел у канцэртах будзе ажыццяўляцца на вусных дамовах невядома каго з невядома кім, так і будзе надалей. Выбрацца з такой сітуацыі можна толькі праз цывілізаваныя падыходы. Што перашкаджае за тыдзень заключыць з арганізатарамі пагадненьне, дзе пералічыць усе свае умовы?

Posted: 24.03.2009 - 13:04
by Alonka
Андрэй, і што потым? Што рабіць з гэтай дамовай? І хто сказаў, што оргі гэтую дамову ўвогуле падпішуць?

Posted: 25.03.2009 - 23:10
by Kascjuszka
Андрэй wrote:
Alonka wrote: Калі айкьюшнікі пачалі абурацца, што ім не даюць нармалёва гук адладзіць, мяне адвялі ў калідор і сказалі наступнае (гэта цытата): пляваць на гледачоў у залі і на тое, што яны заплацілі грошы, нам галоўнае зьняць фільм.
Пакуль у Беларусі ўдзел у канцэртах будзе ажыццяўляцца на вусных дамовах невядома каго з невядома кім, так і будзе надалей. Выбрацца з такой сітуацыі можна толькі праз цывілізаваныя падыходы. Што перашкаджае за тыдзень заключыць з арганізатарамі пагадненьне, дзе пералічыць усе свае умовы?
трэ як раней! пры ўдзеле праса і паяльніка..

Posted: 2.04.2009 - 10:32
by Олена
А якiя удельнiкi?хто будзе на РК?

Posted: 2.04.2009 - 10:34
by Олена
акрамя тых,каго напiсала Алонка?хто-небудзь з Полацка будзе?

Posted: 3.04.2009 - 11:38
by Alonka
Олена, неяк позна Вы ўзгадалі пра Рок-каранацыю, яна была 14-га сакавіка :)

Posted: 5.04.2009 - 09:24
by Олена
ну як зауседы,а калi што яшчэ падобнае будзе?а то я з гэтым унiверам нiчога не ведаю,часу няма