Page 1 of 2

23.05.09 Менск, "Баравая". Крама, Neuro Dubel, Па

Posted: 31.03.2009 - 21:22
by Marnatrauny
Час оўпэн-эйраў вярнуўся. 23 траўня 2009 году на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая» пройдзе рок-фэстываль
«Bela Music — 09»
з удзелам вядучых айчынных рок-камандаў. Яго арганізатары пазыцыянуюць акцыю, як «фэстываль фэстываляў» і мяркуюць, што з часам «Bela Music — 09» станецца галоўнай нацыянальнай прэміяй у галіне актуальнай музыкі. Ідэю фэсту падтрымалі менскія і абласныя ўлады, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Месцам дзеі абраная адкрытая пляцоўка аэраклюбу «Баравая», што непадалёк ад мікрараёну Ўручча. Фэст плянуецца распачаць 23 траўня ў 16:30 і працягнецца ён да позьняга вечару. Плянуецца дастаўка гледачоў ад станцыі мэтро «Ўсход» спэцыяльнымі аўтобусамі.

Цяпер сканчаюцца перамовы зь непасрэднымі ўдзельнікамі фэстывалю. Сваю згоду ўжо далі гурты «Крама», Neuro Dubel, «Палац», «Детидетей». Плянуецца таксама зьвярнуцца да арганізатараў музычных фэстываляў «Басовішча», «Рок-Кола», «Рок-Каранацыя» ды іншых. «Мы хочам зладзіць ня проста вялікі рок-канцэрт, а паказаць дасягненьні беларускага року, — тлумачыць Алег Хаменка. — Таму кожная значная музычная зьява, я кажу тут найперш пра прэміі ды фэстывалі, мусіць быць прадстаўлена на „Bela Music — 09“».

Арганізатары «Bela Music — 09» маюць даць прэс-канфэрэнцыю 10 красавіка (аўторак).

Уся інфармацыя пра фэст будзе зьяўляцца на інтэрнэт-партале «Тузін Гітоў».

http://music.fromby.net/article/1646/
http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=8751563

Posted: 31.03.2009 - 22:48
by Kascjuszka
ZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZZ!!!!!!!!!!!

Posted: 1.04.2009 - 17:36
by Ultrabelarus
будзем чакаць! было б здорава...

Posted: 1.04.2009 - 21:44
by Marnatrauny
Молімся каму хочам, толькі б не сарвалася :)

Posted: 2.04.2009 - 21:37
by Marnatrauny
Дарэчы, а што за чуткі, нібы там будуць НРМ і Ляпісы?

Posted: 19.04.2009 - 18:27
by Kascjuszka
а дзе ж ім быць)))
хаця ляпісы наўрад..

Posted: 19.04.2009 - 23:57
by Alonka
Dakladna nia budzie ni NRM, ni Lapisau.

Posted: 22.04.2009 - 00:17
by Marnatrauny
...да і фэст платны, піва прадаваць ня будуць, ахоўвацца будзе міліцыяй (нашай міліцыяй). Нешта мне ён усё менш падабаецца

Posted: 22.04.2009 - 17:24
by Ultrabelarus
Не, ну што платны - гэта нармальна, усё ж ня трэба ехаць ані ў Львоў, ані ў Гродэк.
Але што піва прадаваць ня будуць - гэта гады! (ды пры жаданні, думаю, пранесці будзе можна. на крайні выпадак, унутры:))

Posted: 22.04.2009 - 23:41
by Alonka
Ultrabelarus, Vy szto, nikoli nie byli na bujnych kancertach u Bielarusi? Tam czasam navat zapalniczku niemahczyma praniesci, nia toje szto piva :) Marnatrauny pravilna zauvazhyu: tam budzie nasza bielaruskaja milicyja :)

Posted: 23.04.2009 - 17:12
by Ultrabelarus
Alonka, ну, сумленна кажучы, не быў. Усё неяк па Польшчах ды па Ўкраінах раз'язджаў.
Ну а калі ўнутры пранесці?

Posted: 23.04.2009 - 22:20
by Marnatrauny
Alonka, праблема ня ў тым, што мне (ці каму яшчэ з тут прысутных) шкада будзе тых 20 рублёў за канцэрт. Справа ў тым, што туды пойдуць зноў тыя ж самыя людзі, што і так ходзяць на Краму з Дзюбэлямі. І што будзе ня 5000 (якія маглі б сабрацца на такое мерапрыемства, будзь яно халяўным і добра разрэклямаваным), а 1000-1500 чалавек. А беларускаму року трэба ж калі-небудзь выходзіць з фармату "паміжсабойчыкаў"...

Posted: 23.04.2009 - 23:06
by Alonka
1000-1500 - heta u lepszym vypadku. Prosta prahramu narmalovuju skladac treba.

Posted: 24.04.2009 - 12:01
by Андрэй
Marnatrauny wrote:1000-1500 чалавек. А беларускаму року трэба ж калі-небудзь выходзіць з фармату "паміжсабойчыкаў"...
1500 чалавек гэта паміжсабойчык?...

Posted: 24.04.2009 - 12:03
by Андрэй
Ultrabelarus wrote:усё ж ня трэба ехаць ані ў Львоў, ані ў Гродэк.
у Львоў і Гродэк ездзім не толькі дзеля добрай музыкі, але яшчэ і дзеля свабоды. Апошняга ў менску ня будзе дакладна...

Posted: 24.04.2009 - 18:11
by Alonka
U Lvovie i Hrodeku attapyrka, a tut niezrazumiela szto budzie: tudy nie chadzi, tut nia stoj, addaj piva... Pasla jaszczie chapnuc paru czalaviek... Bu :(

Posted: 27.04.2009 - 17:36
by Kascjuszka
Андрэй wrote:
Marnatrauny wrote:1000-1500 чалавек. А беларускаму року трэба ж калі-небудзь выходзіць з фармату "паміжсабойчыкаў"...
1500 чалавек гэта паміжсабойчык?...
ціп таго!

Posted: 2.05.2009 - 23:12
by Marnatrauny
«J:морс» выступіць на «Bela Music»
http://music.fromby.net/article/1700/

Ну нафіг гэты фэст :?

Posted: 3.05.2009 - 10:15
by Ultrabelarus
Чаму? Джэй-кампот прыцягне шмат гледачоў!

Posted: 3.05.2009 - 13:41
by Alonka
Без билета, J-Морс... Jany i tak pausiul Image