Page 2 of 2

Posted: 4.05.2009 - 15:14
by Андрэй
Лайно ўсё гэта... Будзем чакаць Басовішча і БіФры...

Posted: 5.05.2009 - 22:19
by Kascjuszka
нармальны якасны гурт!
зараз будзем яшчэ параўноваць узровень морсаў і гарадзкіх(((((((((

Posted: 17.05.2009 - 09:32
by Marnatrauny
Тузін гітоў паведамляе: Пётар Ялфімаў можа выступіць на Bela Music
http://music.fromby.net/article/1725/

Да ну ў ср@ку гэты фэст!!

Posted: 17.05.2009 - 13:39
by krapachino
мда, абышто, без піва зусім не цікава слухаць Ялмімава... :(
Пака квіток не набываў і напэўнаі не буду

Posted: 17.05.2009 - 13:42
by Ultrabelarus
А пад півам, значыць, Ялфімава можна?)
Запрасілі б Рыбака лепш...
Але я ўсё адно пайду, такі фэст нават з Ялфімавым звышрэдкае мерапрыемства для Мінску

Posted: 17.05.2009 - 15:13
by Raider
Пётр Ялфімаў замест NRM... :D

Posted: 19.05.2009 - 17:59
by Андрэй
Гэта поўны гамон.

Posted: 19.05.2009 - 18:07
by Ultrabelarus
Гы)))
Ну што, на Ялфімаве можна будзе крыху адпачыць (адыйшоўшы падалей ад сцэны)

Posted: 20.05.2009 - 01:01
by macie3k
Калі пабачыў што пасьля Ялфімава будзе Nero Dubel, прыгадаў адзін фэстывальчык, гадоў 10 таму, дзе Lady Pank (калі яшчэ гралі добрую музыку) выступалі паслья Mafii (што ўжо грала поўнае лайно).
Mafia [сыходзіць са сцэны]
Вядучы Хто для вас заграў?
Публіка Геі! Підарасы!!!!
Вядучы А ці хочаце, каб Мафія заграла яшчэ??
Публіка НЕ!!!!
Вядучы Вось перад вамі МАФІЯ!!

Posted: 20.05.2009 - 16:45
by Андрэй
Хаменка з'арганізаваў няведама што. Рок фэст бяз піва, за тое з амонам, ялфімавым і пад чз сьцягамі.

А цяпер прыкрываецца Вольскім...

Posted: 22.05.2009 - 13:08
by Slaver
Усё ўсім дрэнна. Канцэртаў няма — дрэнна, канцэрты ёсьць — дрэнна, фэстаў няма — дрэнна. Нарэшце, зрабілі спробу правесьці фэстываль — таксама бля дрэнна. Ну ў гэты раз ня будзе піва — у наступны зьявіцца.

ЗЫ Памятаю быў на канцэрце ў Варшаве. Там была ахова мясцовая. Такога мяса, як яны рабілі з гледачамі, якія нічым не правініліся, я ня бачыў на менскіх мітынгах. Гэта так, да тэмы амона…

Posted: 22.05.2009 - 15:46
by Андрэй
Праблема не ў тым каб арганізоўваць/не арганізоўваць. Я за фэсты ў Беларусі.

Але менавіта гэты фэст, менавіта цяпер гэта яшчэ адзін пункт у праграме легалізацыі рэжыму. Што там ужо выканалі:

1) дзьве газэты ў кіёскі дапусьцілі -- так;
2) палітвязьняў выпусьцілі? (фігня, што новых пасадзілі, альбо ў вышук аб'явілі);
3) БНФ вось ня высялілі з сядзібы -- дзякуй;
4) моладзевых актывістаў не расстралялі, а ўсяго толькі забрылі ў армію;
5) што там далей? ах, да -- трэба правесьці рок фэст, паставіць галку. Хто там у нас на давольствіі? Хаменка? Хаменку сюды! А-ну выконвай даручэньне!

я асабіста не пайду таму што:

1) адзін выгляд мясцовага амону сапсуе настрой на тыдзень. навошта рабіць сабе дрэнна?
2) не хачу глядзець на мясцовых расейскамоўных клёўнаў. ну, не хачу і ўсё тут.
таму паеду на Басы і на Біфры (калі апошнія будуць).

Posted: 24.05.2009 - 09:26
by krapachino
ну расказвайце там, хто хадзіў. як было?

Posted: 24.05.2009 - 09:51
by Raider
Нармалёва. Толькі вось Ялфімава нават шкада, навошта ён туды прыйшоў?
Як яго там ...

Posted: 24.05.2009 - 10:05
by Raider
Фота з Bela Music

Posted: 24.05.2009 - 10:06
by Raider
а вось яшчэ

Posted: 24.05.2009 - 10:08
by Raider
і яшчэ дзве

Posted: 24.05.2009 - 10:21
by Ultrabelarus
А дзе фоткі з дажджом і вясёлкай?

Posted: 24.05.2009 - 12:47
by krapachino
Ці спеў Ялфімаў ах...на? Колькі народу было?

Posted: 24.05.2009 - 13:56
by Андрэй
я канешне Пастарнака не чытаў, але... :)

мяркучы па фотках было каля тысячы людзей і мянтоў было ня мерана.

зараз прасканіраваў ЖЖ. выходзіць такая карціна: хто на іншых фэстах
ня быў (хаця б на тым жа Басовішчы) таму зашло. Астатнія ацэнвалі so-so.

але, мабыць для цяперашняй сітуацыі, сам факт правядзеньня такога фэсту, можна ацэньваць як станоўчы.