Канцэрты КРАМБАМБУЛІ
- Андрэй Раманавіч
- Сябар
- Posts: 1
- Joined: 16.02.2008 - 00:07
- Location: Мінск
Канцэрт быў проста супэр!!!! Толькі вось, што тычыцца дуэтаў, то асабіста мне яны не вельмі спадабаліся (акрамя Ніны Цішко). А так - цудоўна, проста цудоўна!!! Віктар Шалкевіч у ролі св.Валенціна - проста агонь, але на святога ён ніяк не цягнуў)))
Яшчэ пытанне ёсць такое: калі я ўсё правільна зразумеў , то канцэрт здымалі на відэа. А ці можна яго будзе набыць (што вельмі і вельмі хацелася бы - J:Морс і тое выдаў ), а калі можна, то як?

Рамантычны канцэрт на БТ: http://shara.by/download/~file=52eadd68 ... 1440bdd1cc
З нейкай культурнай праграмы
З нейкай культурнай праграмы
21 мая ў КЗ «Мінск» гурт «Крамбамбуля» з праграмай «Хвалі пазытыву». Таксама ўдзельнічаюць С. Зелянкоўская, Г. Хітрык, В. Самусік і іншыя. Пачатак 19:00. Квіткі 15-37 тыс. Даведка: (029) 655-55-96, (033) 655-55-96
Гомель (15 траўня, ГЦК), Магілёў (16 траўня, «Ліга»), Горадню (22 траўня, КЗ Філярмоніі) і Берасьце (23 траўня, ДК Прафсаюзаў).
мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....

No Bull Shit
Так у нас жа не адна канцэртная заля на весь Віцебск.Андрэй wrote:чытайце вышэй:Maxvale wrote:Вось у мяне пытаньне: чаму Крамбамбуля едзе ва ўсе аблясныя цэнтры акрамя Віцебску? Мне як жыхару гэтага гораду вельмі крыўдна. Можна было б і другую залю знайсьці.
мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....
Канцэрт Крамбамбулі абмяркоўваецца на магілёўскім форуме:
http://forum.mogilev.by/showthread.php?p=262945

Вось тут мае ўражаньні ад канцэрту "Крамбамбулі" у Гомлі 15 траўня: http://aksenua.livejournal.com/21985.html
Ах, прадмет маiх ўздыханьняў, дай дабранач ты майму сэрцу… (с) КАМЭЛОТ
Гэта быў бадай што першы канцэрт беларускага гурта, які я пакінуў так і не даглядзеўшы да канца. Магчыма, мае асабістыя хвалі проста не супалі ў гэты вечар з Хвалямі пазітыву...
Вось некалькі заўваг:
1) Паўпустая заля цалкам на сумленьні арганізатараў. Пасьля паўтарамесячнага перапынку, за два апошніх тыдня траўня: Троіца, Ляпіс, Крамбамбуля, НРМ, Акіян Эльзы, Вайцюшкеві, фэст ў Віцебску і 3-га чэрвеня Нейра Дзюбель. Натуральна, што ў людзей няма а ні грошай, а ні часу каб наведаць усё.
2) Аздабленьне сцэны мусіць дапаўняць і адцяняць музыку, а не перакрываць і замяняць яе. Тут жа было не зразумела: на канцэрт прыйшоў, ці яшчэ куды... Гэты недарэчны двухпавярховы будан для бубнача, фатэлі з падушкамі, лаўка з напоямі.
Гледзячы на ўсё гэта раз пораз наведвала думка: аджа ёсьць грошы, дык чаму не ўкласьці іх у тое, што сапраўды вартае? Не здзіўлюсь, калі на канцэрце НРМ мы пабачым звыклае бюджэтнае аздабленьне сцэны: чатыры зэдліка з фае і старая расьцяжка на недарэчным для КЗ Мінск хакі.
Сапраўды: мы ня цэнім што маем і шукаем шчасьця ў іншых праектах...
3) Канфэранс. На мой погляд, канфэранс дарэчы толькі на зборных канцэртах і конкурсах кшталту Каранацыі. Кожны раз, калі Шалкевіч браўся за мегафон хацелася проста заткнуць вушы.
4) Навошта прапаноўваць гледачам напоі, калі вядома што хопіць іх на 15-20 чалавек, а ў залі паўтысячы?
5) Дуэты. Гэта ўвогуле балявая кропка. У Крамбамбулі, за ўсю гісторыю, было толькі два нармалевых сумесных выступа: з Натальляй Цішко і безназоўнай балерынай. Усё астатняе -- поўная лажа. З таго што я бачыў на канцэрце:
Хітрык: яна хоць словы песьні ведала? Бо тое што яна сьпявала было не разабраць. Суцэльнае нейкае ваў-ваў-ваў-ваў у такт музыцы.
Зелянкоўская: сябра запытаў: хто гэта? Сапраўды, калі чалавек не глядзеў А. Слуцкую і наведвае Купалаўскі Тэатр раз на год, як яму патлумачыць? Яе "шоў" было проста не ў тэму, а калі яны пачала вапіць у мікрафон (прабачце, сьпяваць) хоць вушы затыкай.
Маша Яр і Хаменка: крыху лепей, але ўсе роўна застаецца уражаньне што музыкі не рэпітавалі разам, а проста адзін-два разы сьпелі перад канцэртам.
Дадайце сюды пасрэдны гук.
Ускосна, мае словы падцвярждае адсутнасьць рэакцыі на мінуўшы канцэрт у сеціве. За выняткам дзяжурных фотарэпартажаў СМІ і тэксту ад Вольгі Кузьміч, якая як заўсёды ў захапленьні, -- цішыня. Пагадзіцеся, што добрыя канцэрты пакідаюць пасьля мора водгукаў у дзёньніках і на форумах.

Last edited by Андрэй on 24.05.2008 - 14:07, edited 1 time in total.