НРсМ http://nrsm.org/ НРсМ - фан-клюб N.R.M. be Slaver <![CDATA[N.R.M. адсвяткуе юбілей вялікім канцэртам 7 лістапада]]> http://nrsm.org/article/936 N.R.M.

Гурт N.R.M. адсвяткуе 20-гадовы юбілей вялікім канцэртам у клубе «Піраты» 7 лістапада. Апроч выступа самога гурта, чакаецца, што ў імпрэзе возьмуць удзел музыкі, якія рыхтуюць запісы да святочнага трыб’юта N.R.M.

— Мы рыхтуем вялікую праграму. Рэпертуар будзе складзены як з вядомых хітоў, так і з новых кампазіцый. Апроч таго, мы разархівавалі некаторыя старыя песні, якія апошнія некалькі год не выконваліся, як напрыклад «Песня падземных жыхароў». Таксама, верагодна, паспеем дарабіць адну зусім новую песню, якую яшчэ ніхто не чуў, — распавядае Піт Паўлаў.

На юбілейную імпрэзу N.R.M. збіраюцца паклікаць удзельнікаў зборніку-трыб’юта, праца над якім ужо пачалася. Свае песні да яго рыхтуе шэраг вядомых гуртоў, сярод якіх палякі Myslovitz. Удзел ў канцэрце аднаго з заснавальнікаў N.R.M. Лявона Вольскага зараз нават не разглядаецца.

— Уся праца, якая зараз робіцца, адбываецца без яго ўдзелу. Нават калі б мы захацелі паклікаць яго зараз, гэта падзея была б супраць нас. Канечне, яго ўдзел выглядаў бы мэтазгодным, была б падвышаная цікаўнасць да канцэрту. Але гэта бесперспектыўны ход, які б перакрэсліў працу апошніх трох год, якая для нас вельмі істотная. За гэты час мы зрабілі новыя песні, якія лічым больш сталымі. Яны не тое што лепей, яны больш адпавядаюць нашаму стану дарослых мужчын. Мы зрабілі вялікую працу, каб гурт гучаў у новых умовах. Неабавязкова, што мы ўвесь час будзем утрох, але гэтыя тры асобы — ядро гурта, — дадае Піт Паўлаў.

Верагодна, да музыкаў N.R.M. на некалькі песень далучацца ўдзельнікі капэлы «Папараць», якія часам граюць на акустычных выступах гурта.

Апроч Мінску, N.R.M. выступіць і ў іншых гарадах. Канцэрты ў межах юбілейнага тура ўжо запланаваныя ў Магілёве, Гомелі, Віцебску. Як і ў мінулым годзе, музыкі збіраюцца наведаць Маскву, Санкт-Пецярбург, Вільню і іншыя гарады.

— Мы ўвесь час думаем пра наступны альбом, — дзеліцца планамі на будучыню Піт. — Праўда, зараз зусім нявыгадна пісаць і выдаваць альбомы. Гэта дзіка камерцыйна непаспяхова, нават калі альбом добра прадаецца. Не пабаюся сказаць, што, напэўна, ніхто ў Беларусі не прадаў столькі фізічных асобнікаў апошняга альбому, як мы. Гэта больш за тысячу экзэмпляраў.

Набыць квіткі можна праз сайт kvitki.by

]]>
Навіны]]> Fri, 24 Oct 2014 10:15:47 +0000
<![CDATA[Гурт N.R.M. рыхтуе юбілейны трыб’ют]]> http://nrsm.org/article/935 N.R.M.

Музыкі гурта N.R.M. абвесцілі пра афіцыйнны пачатак збору заяваў на ўдзел у трыб’юце, прысвечаным 20-гадоваму юбілею гурта. У ім можа паўдзельнічаць любы гурт не толькі з Беларусі, але і з іншай краіны, паведамляе Ultra-Music.

— Мы не з’яўляемся міжнароднай зоркай. Мы ў іншай зоне ўплыву і не чакаем, што ў трыб’юце захоча паўдзельнічаць, напрыклад, Metallica. Але мы дакладна ведаем, што ў Польшчы маладыя гурты граюць нашыя песні, свае версіі рабілі такія гранды, як Pidżama Porno і Myslovitz. Апошнія паўдзельнічаюць і ў трыб’юце. У нас ёсць фэны ва Ўкраіне, Расіі, Літве. Магчыма нехта з гуртоў з гэтых краін захоча далучыцца да праекту. І, канечне, мы чакаем на запісы ад беларускіх музыкаў, — кажа Піт Паўлаў.

Калі нехта з музыкаў захоча зрабіць песню N.R.M., спачатку лепш узгадніць абраны трэк з гуртом, каб не было зашмат аднолькавых кампазіцый на трыб’юце. Пасля гэтага музыкі могуць пачынаць працу над песняй і запісываць яе.

— У мінулым трыб’юце, які выйшаў у 2003 годзе, некаторыя маладыя гурты падрыхтавалі вельмі якасныя каверы, але проста зрабілі памылкі ў тэксце. Калі б яны былі з намі на сувязі, яны б пазбеглі гэтых памылак. Мы не будзем умешвацца ў творчы працэс, але можам даць некалькі заўваг, бо ўсё жыццё маем справу з гэтым песнямі і нават з каверамі на іх, — дадае Піт. — Мы не можам аплаціць музыкам студыю. Але яны атрымаюць у рэпертуар песню N.R.M., змогуць уключыць яе ў свой альбом, граць на канцэртах. А калі мы прыедзем у іх горад, яны змогуць паўдзельнічаць у нашым канцэрце.

Яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння збору заяваў на ўдзел у трыб’юце шэраг вядомых гуртоў вырашыўпаўдзельнічаць у ім. Апроч названых вышэй Myslovitz, сваю версію ўжо робіць гурт «Мутнаевока». Папярэдняе жаданне выказалі гурты «Тлушч», Re1ikt, Tonqixod, Nizkiz, Indra. Канчатковыя тэрміны сканчэння працы над трыб’ютам N.R.M. не ўсталёўваюць: юбілей будзе святкавацца напрацягу ўсяго году.

— Мы б хацелі, каб у выніку атрымаўся фізычны носбіт — кампакт-дыск з некалькімі візуалізацыямі ці вялікім ролікам пра тое, як рабіўся гэты дыск. Я думаю, варта зняць працу ў студыі, зрабіць караценькія інтэрвію з музыкамі, каб гэта было цікава і слухачам, і гуртам, — распавядае Піт Паўлаў. — N.R.M. адкрытыя да прапановаў і ад спонсараў: калі нехта жадае цалкам ці часткова прафінансаваць стварэнне новага трыб’юту, музыкі будуць толькі радыя гэтаму. Апроч таго, хутка на новым сайце гурт з’явіцца адмысловая форма, праз якую звычайныя слухачы змогуць падпісацца на атрыманне дыску, проста даслаўшы кошт будучага выдання.

]]>
Навіны]]> Thu, 21 Aug 2014 13:00:15 +0000
<![CDATA[Лявон Вольскі: «Дзяржава мяне забараніла — і правільна зрабіла, таму што гэта натуральна»]]> http://nrsm.org/article/934 Лявон Вольскі

У канцы сакавіка Лявон Вольскі нечакана для ўсіх выдаў сольны альбом «Грамадазнаўства», які называюць ці не самым агрэсіўным у кар’еры музыкі. Карэспандэнт музычнага парталу Ultra-Music пагаварыў з Вольскім пра тое, чаму не адбудзецца мінская прэзентацыя альбому, спытаў, ці возьмецца Лявон пісаць калонку ў «СБ», і даведаўся, што «Крамбамбуля» ў бліжэйшы час не плануе выступаць у Мінску. Чытайце інтэрвію і глядзіце здымкі з архіва Лявона Вольскага.

]]>
Навіны]]> Tue, 08 Apr 2014 09:34:55 +0000
<![CDATA[Новы альбом Лявона Вольскага выйдзе на Дзень Волі]]> http://nrsm.org/article/933

Новы сольны альбом Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Грамадазнаўства», выйдзе 25 сакавіка на мультылэйбле «Пяршак». Саўндпрадусарам альбома, які запісваўся ў на віленская студыі Ymir Audio, выступіў нарвежскі музыкант Снорэ Бэргэруд, паведамляе сайт 34mag.net.

— Калі мы звярнуліся да Снорэ з прапановай супрацы, ён адразу ж сказаў, што хацеў бы цалкам спрадзюсаваць аранжыраванне і гук, — узгадвае ў інтэрв’ю сайту 34mag.net Вольскі. — Я пагадзіўся паспрабаваць. Ягонае бачанне мне падалося цікавым, гэткім «нетутэйшым», і мы пачалі шчыльную супрацу. А далей ужо, як кажуць, творчая магія… Перад пачаткам працы мы папярэдзілі хлопцаў, што песні будуць жорсткія і бескампрамісныя.

«Музычная канцэпцыя „Грамадазнаўства“ — гэта „нічога лішняга“. Асноўны ўхіл зроблены на лірыку. Некаторыя песні пачынаюцца адразу з тэксту. Няма сола. Няма брыджаў. Песні кароткія, тэксты доўгія. У альбоме цалкам парушаная папсовая схема: інтра, куплет-рэфрэн, куплет-рэфрэн, брыдж і яшчэ пара рэфрэнаў», — так апісваецца новая праца Вольскага.

]]>
Навіны]]> Sat, 22 Mar 2014 00:00:00 +0000
<![CDATA[Канцэрт гурта N.R.M. у клубе «Гудвін»]]> http://nrsm.org/article/932 N.R.M.

23 траўня ў клубе «Гудвін» адбыўся вялікі канцэрт гурта N.R.M.. Глядзіце вялікі фотарэпартаж на сайце Ultra-Music.

]]>
Навіны]]> Fri, 24 May 2013 08:03:37 +0000
<![CDATA[N.R.M. прэзентаваў песню для «Еўравізіі 2013»]]> http://nrsm.org/article/931 N.R.M. прэзентаваў на Ultra-Music новую песню «Kuźnička», з якой удзельнічае ў беларускім адборы на конкурс «Еўравізія 2013».

]]>
Навіны]]> Mon, 29 Oct 2012 12:50:03 +0000
<![CDATA[Канцэрт Лявона Вольскага ў Празе]]> http://nrsm.org/article/930 Канцэрт Лявона Вольскага ў Празе

3 кастрычніка адбыўся канцэрт Лявона Вольскага ў Празе. Фотарэпартаж

]]>
Навіны]]> Fri, 05 Oct 2012 06:19:08 +0000
<![CDATA[З Днём нараджэньня!]]> http://nrsm.org/article/929 Лявон Вольскі

Сёньня 47 гадоў спаўняецца Лявону Вольскаму! Віншуем!

]]>
Навіны]]> Fri, 14 Sep 2012 13:36:00 +0000
<![CDATA[Залатая літара 2011]]> http://nrsm.org/article/928 Галасуйма за лепшую кнігу.

]]>
Навіны]]> Wed, 29 Feb 2012 16:42:46 +0000
<![CDATA[Крамбамбуля "Драбадзі-драбада"]]> http://nrsm.org/article/927 Первый альбом "Крамбамбули" в новом составе состоит из реинтерпретаций популярных песен разных стран Европы.

Мнения штатных экспертов.

]]>
Навіны]]> Fri, 24 Feb 2012 10:54:51 +0000