Дзень народзінаў Караткевіча (26 лістапада, Ворша)
Усім неабыякавым да творчасьці Караткевіча, да нашай спадчыны мінчукам,каму баліць за яе і хто гатовы (натхнёны Караткевічам) нешта зьмяніць.
Гэй, сьвяткуйма разам!!
Фармат правядзеньня сьвята:
1. ажыўленьне музея Караткевіча (што нам дапамогуць зрабіць беларускія барды);
2. прагулка па родным горадзе пісьменьніка (экскурсія па Воршы шляхамі Караткевіча + музэі – этнаграфічны, музей горада ды драўляных скульптур);
3. знаёмства з мясцовымі краязнаўцамі;
4. дыскусія “Занядбаныя сьвятыні” (што для нас спадчына і што можна зрабіць, каб захаваць яе..)
+ шмат сюрпрызаў
Праезд: замоўлены аўтобус з Менска
Кантакты: 5684717 (Таццяна), 6043356 (Васіль)