"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
Спадарства, зараз НРсМ перажывае ня лепшыя часы. Гэта зьвязана і з асабістым жыцьцём яго сябраў, і з навакольнай сытуацыяй (палітычный, экалягічнай і г.д.). Насамрэч, не хапае часу рабіць пэўныя справы, а час ад часу не хапае і жаданьня. Але я спадзяюся, што наш ф/к гэта перажыве. Бо прыгадайце, ніколі яшчэ ні ў адзінай беларускай каманды не было такіх прыхільнікаў і такой ідэі. І мы павінны гэта зьберагчы. Бо НРсМ стаў для ўсіх ня проста фан-клюбам, гэта ўжо нешта значна большае. Прыгадайце, колькі было добрага: сустрэчы штотыдзень, размовы, піва, першы кватэрнік НРМ, першы ўсеэнэрэмаўскі сход... І будзе яшчэ шмат пазытыўных момантаў. Проста трэба, каб гэтага захацелі ўсе, а ня толькі Слава ці я. Я ведаю, наколькі цяжка зараз нашаму сакратару ўнутраных справаў. Паверце, мне яшчэ цяжэй у цяперашняй сытуацыі мець нейкія адносіны з гуртом, але асабіста я нічога кідаць не зьбіраюся. Давайце разам што-небудзь рабіць, а не чакаць Слэйвера. І тады ён застанецца
Не, спадарства, Алёна правільна разважае! Мяркую, спачатку трэ сабрацца на паседжаньне, абмеркаваць усё: пачынаючы з супольнага пахода на канцэрт і да выбараў новага сакратара (пра значкі я дэлекатна змоўчваю). А потым ўжо паглядзім хто куды й што да чаго
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
Н-да, ламаць - не будаваць... Алёнка мае рацыю, трэба ратаваць сітуацыю, патрэбна чыёсьці валявое рашэньне. Хто возьмецца за турботы аб маральна-псіхалагічным стане жыхароў N.R.M?
Я не нацыяналіст, я <тутэйшы> чалавек, малады спэцыяліст.
Значыць так. У наступную нядзелю, 10.12, зьбираемся ў 15.00 ля выхаду зь метро "Першамайская" да Сьвіслачы. Хто не згодны - хай прапануе лепшае месца і час. Ўсе згодныя?
Pshedocc wrote:Значыць так. У наступную нядзелю, 10.12, зьбираемся ў 15.00 ля выхаду зь метро "Першамайская" да Сьвіслачы. Хто не згодны - хай прапануе лепшае месца і час. Ўсе згодныя?
Я згодны
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Зіма на вуліцы, людзі…
Карацей, у наступную нядзелю (10 сьнежня) а 15-ай гадзіне паседжаньне адбудзецца на сядзібе ЗБС (дзе ў мінулым годзе і адбываліся), вул. Дарашэвіча 4–2.
эх... а мне як раз у аэрапорт трэба ехаць у гэты час... маці сустракаць (( таму калі завітаю, то на хвілін 30...
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
Я так разумею што жадаючых няма узяць на сябе адказнасць ды клопаты. Цi усе такiя сьцiплыя? Я прапаную Дьзеда. Яшчэ кандыдатуры есьць? Давайце абмяркоуваць тут, ды наладьзiм рэйтынг кандыдатау.
И вось гэты новы дзень,
Дзень як дзень з ланцугу....