Page 2 of 3

Posted: 29.11.2006 - 23:32
by Kat
Госьць, цыц! :)))

Posted: 30.11.2006 - 12:50
by Alonka
Спадарства, зараз НРсМ перажывае ня лепшыя часы. Гэта зьвязана і з асабістым жыцьцём яго сябраў, і з навакольнай сытуацыяй (палітычный, экалягічнай і г.д.). Насамрэч, не хапае часу рабіць пэўныя справы, а час ад часу не хапае і жаданьня. Але я спадзяюся, што наш ф/к гэта перажыве. Бо прыгадайце, ніколі яшчэ ні ў адзінай беларускай каманды не было такіх прыхільнікаў і такой ідэі. І мы павінны гэта зьберагчы. Бо НРсМ стаў для ўсіх ня проста фан-клюбам, гэта ўжо нешта значна большае. Прыгадайце, колькі было добрага: сустрэчы штотыдзень, размовы, піва, першы кватэрнік НРМ, першы ўсеэнэрэмаўскі сход... І будзе яшчэ шмат пазытыўных момантаў. Проста трэба, каб гэтага захацелі ўсе, а ня толькі Слава ці я. Я ведаю, наколькі цяжка зараз нашаму сакратару ўнутраных справаў. Паверце, мне яшчэ цяжэй у цяперашняй сытуацыі мець нейкія адносіны з гуртом, але асабіста я нічога кідаць не зьбіраюся. Давайце разам што-небудзь рабіць, а не чакаць Слэйвера. І тады ён застанецца :)

Posted: 30.11.2006 - 13:16
by Dzik
Можа, варта зрабіць выбары новага сакратара? Прапаную кандыдатуру Касьцюшкі!

Posted: 30.11.2006 - 17:29
by Pshedocc
Ты скажы, што рабіць, а там паглядзім.

Posted: 30.11.2006 - 18:40
by Дзед_Мiнай!
Не, спадарства, Алёна правільна разважае! Мяркую, спачатку трэ сабрацца на паседжаньне, абмеркаваць усё: пачынаючы з супольнага пахода на канцэрт і да выбараў новага сакратара (пра значкі я дэлекатна змоўчваю). А потым ўжо паглядзім хто куды й што да чаго ;)

Posted: 30.11.2006 - 22:42
by Kat
тады трэба збірацца і штосьці вырашаць...

Posted: 2.12.2006 - 20:56
by Вячаслаў
Н-да, ламаць - не будаваць... Алёнка мае рацыю, трэба ратаваць сітуацыю, патрэбна чыёсьці валявое рашэньне. Хто возьмецца за турботы аб маральна-псіхалагічным стане жыхароў N.R.M?

Posted: 3.12.2006 - 01:50
by drapeznik
Патрэбны Сход НРсМ у самы бліжэйшы час. Інакш і быць ня можа.

Posted: 3.12.2006 - 10:49
by Pshedocc
Значыць так. У наступную нядзелю, 10.12, зьбираемся ў 15.00 ля выхаду зь метро "Першамайская" да Сьвіслачы. Хто не згодны - хай прапануе лепшае месца і час. Ўсе згодныя?

Posted: 3.12.2006 - 13:13
by Iкс
Pshedocc wrote:Значыць так. У наступную нядзелю, 10.12, зьбираемся ў 15.00 ля выхаду зь метро "Першамайская" да Сьвіслачы. Хто не згодны - хай прапануе лепшае месца і час. Ўсе згодныя?
Я згодны

Posted: 3.12.2006 - 13:26
by Slaver
Зіма на вуліцы, людзі…
Карацей, у наступную нядзелю (10 сьнежня) а 15-ай гадзіне паседжаньне адбудзецца на сядзібе ЗБС (дзе ў мінулым годзе і адбываліся), вул. Дарашэвіча 4–2.

Posted: 6.12.2006 - 18:21
by Pshedocc
Добра, можна й там. Хаця якая зіма...

Posted: 6.12.2006 - 20:09
by Kat
эх... а мне як раз у аэрапорт трэба ехаць у гэты час... маці сустракаць :((( таму калі завітаю, то на хвілін 30... :(

Posted: 7.12.2006 - 15:05
by Дзед_Мiнай!
Kat, 30 - лепей чым нічогоа :)

Posted: 10.12.2006 - 22:16
by КАЗЬМЕР
Што вырашылi на сходе? Цi есьць зьмены?

Posted: 11.12.2006 - 18:00
by Pshedocc
Шчыра кажучы, сход прайшоў як звычайна. Усіх уладкоўвае тое, што есьць.

Posted: 11.12.2006 - 20:46
by Дзед_Мiнай!
Мяне не ўладкоўвае!

Posted: 11.12.2006 - 21:33
by QzWeR
Сапраўды. Без пасады першага сакратара ўнутраных справаў СС «НРСМ» проста капец. Хоць ты нрсм распускай. Гамон! :lol: :lol: :lol:

Posted: 11.12.2006 - 22:35
by Slaver

Posted: 11.12.2006 - 23:42
by КАЗЬМЕР
Я так разумею што жадаючых няма узяць на сябе адказнасць ды клопаты. Цi усе такiя сьцiплыя? Я прапаную Дьзеда. Яшчэ кандыдатуры есьць? Давайце абмяркоуваць тут, ды наладьзiм рэйтынг кандыдатау.