Alonka wrote:VOLNY, спадары міністры, відаць, з Вамі ня згодныя, і акустыка ў Графіці таму пацьверджаньне .
магчыма. Я ўвогуле як паслухаў плытку, пашкадаваў, што мала на канцэрты хадзіў. Але пагадзіцеся, ёсць у гэтым +: акрамя гадзючніка песні чуў амаль у першы раз. (на 2 канцэртах яшчэ чуў нас да халеры, Менск-Мінск мо яшчэ штосьці)
Пасля чарговага праслухоўваньня крышачку болей сталі падабацца песьні, што з першага раза падаліся слабымі. Вельмі спадабалася "Ніколі-Ніколі" - з першага раза не разабраў увесь сэнс тэксту, і зусім па-другому слухаецца й музыка.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
Хто напісаў словы "Не пытай"? І чаму там уступ з "Твой партрэт"? Шкада да аўтограф сесіі не чуў, цікава, што б спадары міністры адказалі наконт гэтага. А так пенся прышпільная, хоць ад НРМ такога не чакаў
Шчыра кажучы, альбом набыў, паслухаў пару разоў і паставіў на палічку. Альбом, канешне, добры, але яго, у адрозьненьне ад ДК, напрыклад, трэба слухаць з такім рамантычным настроем, мы пераможам, нас дахалеры, ўсім ппц і пайшлі ўсе нафіг. Па дарозе на мітынг. Калі ад гэтага трошкі стаміўся, амаль усе песьні на альбоме губляюць сваю вартасьць. Колькі там песень проста_пра_жыцьцё? Адна-дзьве.
Я ведаю, што ёсьць і крамбамбуля й шмат чаго шчэ каб слухаць ня як рэвалюцыйныя крычалкі. Але для мяне НРМ гэта ня толькі плошча, гоў хоўм і бчб падводная лодка.
Проста хацелася напісаць, чаму я яго ня слухаю)
Zap, Змяні ўспрыманне песень. Тая ж Бел-чырвона-беоая падводная лодка абсалютна нерэвалюцыйная. Пазітыўная, файная песня. Проста пра НАШАЕ жыццё. НАлічыў 8 "нерэвалюцыйных" песень. Калі так успрымаць, выкарыстанне беларускай мовы - ужо страшэнная апазыцыя і поўны гамон)