Page 1 of 1

Што б я падарыў Якубовічу...

Posted: 28.08.2007 - 13:27
by Андрэй
Чытайце тут:

http://nrsm.org/article/274/

і адказвайце ў гэтай ветцы форуму.

Posted: 28.08.2007 - 13:37
by Андрэй
Амбасадара Крова не прапаноўваць! :lol:

Раздрукоўку паэмы Зянон Хоп у падарачным варыянце, таксама.

Posted: 28.08.2007 - 13:38
by Юрый
Крама - Будзь разам з намі

Posted: 28.08.2007 - 14:18
by Slaver
Я ўсё ж лічу, што ўсе альбомы Deviation яму трэба падарыць!

Posted: 28.08.2007 - 14:20
by Raider
Я ўпэўнены, што ўсё роўна які дыск яму падараваць: сэнсу ад гэтага будзе няшмат.

Posted: 28.08.2007 - 14:21
by Slaver
Дарэчы, пачытайце адказы Якубовіча — які слог, якія мэтафары, параўнаньні! Кнігі яму пісаць трэба!

Posted: 28.08.2007 - 14:36
by Андрэй
Slaver wrote:Дарэчы, пачытайце адказы Якубовіча — які слог, якія мэтафары, параўнаньні! Кнігі яму пісаць трэба!
Павал Ізотавіч знакаміты чэл. Пры саюзе цэнзура ў газэтах тая яшчэ была. Нават слова супраць нельга было надрукаваць. Існавала ўсяго некалькі нішаў, дзе таленавіты журналіст мог развернуцца і не ўваходзіць у сепярэчнасьць з камуністычным рэжымам. Адна з такіх -- спартыўныя агляды. Якубовіч пэўны час быў спартыўным аглядальнікам Вечаровага Менску. Дзеля яго артыкулаў дзесяткі тысячаў набывалі газэту. Бо ён мог самы заштатны матч Дынама Менск распісаць так, быццам бы гэта быў фінал лігі чэмпіёнаў. І накал страсцей паказаць і Гётэ з Арыстоцелем працытаваць.

Карацей, таленавіты сукін сын. А потым ён паверыў (палюбіў) Лукашэнку і служыць цяпер яму верай і праўдай, але пры гэтым ведае сабе цэну.

Posted: 28.08.2007 - 18:05
by Raider
Сапсаваны талент.

Posted: 28.08.2007 - 23:38
by ГарынычЪ
лепей застацца спартыўным аглядальнікам,чым быць рэдактарам СБ

Posted: 29.08.2007 - 02:24
by Kascjuszka
Наконт дыскаў:
нахаляву і мне можаце паднесьці:) не пакрыўжус!

2 Андрэй
Пры сустрэчы з ім за вусы патузай! Скажы, што хутка і да галоўных вусоў дабярэмся!

Posted: 18.11.2007 - 23:27
by vlas
кiлю сала

Posted: 20.11.2007 - 10:25
by Marnatrauny
Спадару варта даць паслухаць Зьмяю "Кідай зброю!". У лайве. Прывязаным да крэсла.

Posted: 17.01.2008 - 20:02
by Андрэй
учора іду па вуліцы. тут мабільнік зазвінеў. здымаю слухаўку, а там жаночы голас: З вамі будзе размаўляць Павал Ізотавіч Якубовіч. І сапраўды ён. Запрасіў да сябе, ну я не адмаўляўся. Паразмаўлялі.... Як будзе час напішу :)

Posted: 17.01.2008 - 21:07
by Marnatrauny
Андрэй wrote:учора іду па вуліцы. тут мабільнік зазвінеў. здымаю слухаўку, а там жаночы голас: З вамі будзе размаўляць Павал Ізотавіч Якубовіч. І сапраўды ён. Запрасіў да сябе, ну я не адмаўляўся. Паразмаўлялі.... Як будзе час напішу :)
Толькі давайце ня будзем рабіць пасьпешных высноваў :)

Posted: 17.01.2008 - 22:10
by Kascjuszka
Андрэй, дапамога трэ?

Posted: 22.01.2008 - 15:51
by Андрэй
а вось і першыя вынікі:

http://sb.by/article.php?articleID=63406

:)