Slaver wrote:Дарэчы, пачытайце адказы Якубовіча — які слог, якія мэтафары, параўнаньні! Кнігі яму пісаць трэба!
Павал Ізотавіч знакаміты чэл. Пры саюзе цэнзура ў газэтах тая яшчэ была. Нават слова супраць нельга было надрукаваць. Існавала ўсяго некалькі нішаў, дзе таленавіты журналіст мог развернуцца і не ўваходзіць у сепярэчнасьць з камуністычным рэжымам. Адна з такіх -- спартыўныя агляды. Якубовіч пэўны час быў спартыўным аглядальнікам Вечаровага Менску. Дзеля яго артыкулаў дзесяткі тысячаў набывалі газэту. Бо ён мог самы заштатны матч Дынама Менск распісаць так, быццам бы гэта быў фінал лігі чэмпіёнаў. І накал страсцей паказаць і Гётэ з Арыстоцелем працытаваць.
Карацей, таленавіты сукін сын. А потым ён паверыў (палюбіў) Лукашэнку і служыць цяпер яму верай і праўдай, але пры гэтым ведае сабе цэну.
учора іду па вуліцы. тут мабільнік зазвінеў. здымаю слухаўку, а там жаночы голас: З вамі будзе размаўляць Павал Ізотавіч Якубовіч. І сапраўды ён. Запрасіў да сябе, ну я не адмаўляўся. Паразмаўлялі.... Як будзе час напішу
Андрэй wrote:учора іду па вуліцы. тут мабільнік зазвінеў. здымаю слухаўку, а там жаночы голас: З вамі будзе размаўляць Павал Ізотавіч Якубовіч. І сапраўды ён. Запрасіў да сябе, ну я не адмаўляўся. Паразмаўлялі.... Як будзе час напішу
Толькі давайце ня будзем рабіць пасьпешных высноваў