Page 2 of 2

Posted: 21.12.2007 - 09:54
by Marnatrauny
Камэрцыйны праэкт - той, празь які музыкі мкнуцца толькі зарабіць грошы. Наўрад ці сьпяваючы па-беларуску можна зарабіць грошы - па радыё круцяць зрэдку, кліп нават калі здымеш - дык пакажуць па ТВ раз ці два, наклады альбомаў ня больш за пару тысяч, ну хіба што канцэрты ды карпаратыўкі. Тут грашыма й ня пахне, на маю думку. Канешне, у фінансах Вольскага я ня корпаўся, мабыць ён з гэтага штось грандыёзнае зарабіў... Але ж мне здаецца, што праэкт трымаецца болей на энтузіязме, чым на грошах.
А пра зьмест - я ж казаў, кожны там штось знойдзе для сябе. Песьні на розныя тэмы, і песьні даволі цікавыя. Аб'яднаныя пэўнай ідэяй - сьвятамі (хаця наўрад ці пачаткова песьні прысьвячаліся менавіта сьвятам). Мне здаецца ня блага. А хтось мае нараканьні да зьместу?

Posted: 21.12.2007 - 16:55
by Zap
alex_aerson, Крамбамбуля думаю самы камерцыйны праект з усіх беларускіх) калі ня ўлічваць дзяржгаўно ўсялякае.

Posted: 21.12.2007 - 17:51
by Андрэй
Zap wrote:alex_aerson, Крамбамбуля думаю самы камерцыйны праект з усіх беларускіх) калі ня ўлічваць дзяржгаўно ўсялякае.
а Вайцюшкевіч?

Posted: 21.12.2007 - 19:39
by Alonka
alex_aerson, ня правільнае ў цябе ўяўленьне пра Крамбамбулю :lol: . Але я лепш прамаўчу.

Posted: 21.12.2007 - 20:56
by Zap
Андрэй, ну, вайцюшкевіч хоць жадае здавацца некамерцыйным, з крамбамбулі, здаецца, гэта так і прэ)
Ты, дарэчы, навучыся хоць цэнтраваньне юзаць у навінах) Калі гэта ты ўсе дадаеш.

Posted: 23.12.2007 - 22:42
by Наста
Мне здаецца, што камерцыйнае - гэта нешта самае звычайнае, тое, што чуваць паўсюль. Крамбамбуля - зусім іншае.

Posted: 24.12.2007 - 13:37
by Alonka
Наста, камэрцыйнае - гэта тое, што робіцца дзеля грошай і за грошы, што падбіваецца пад фармат і слухачоў. Крамбамбулю не было чутна паўсюль толькі з-за Лявона. Але цяпер усё зьменіцца.

Posted: 24.12.2007 - 20:12
by Наста
Наста, камэрцыйнае - гэта тое, што робіцца дзеля грошай і за грошы, што падбіваецца пад фармат і слухачоў. Крамбамбулю не было чутна паўсюль толькі з-за Лявона. Але цяпер усё зьменіцца.
Мабыць, проста Крамбамбуля зусім не падобна на тое, што гучыць па радыё

Posted: 25.12.2007 - 13:58
by Alonka
Наста, ніхто ня кажа, што Крамбамбуля такое ж г, якое гучыць на нашых радыёстанцыях. І калі б у свой час Крамбу не "закрылі", яна б зараз перабівала па папулярнасьці Морсаў. Бо гэта насамрэч якасны поп-праект. Але факт якасьці не перашкаджае праекту быць камэрцыйным. Паверце мне ;) .

Posted: 26.12.2007 - 21:11
by Marnatrauny
Адыходзячы ад тэмы камэрцыйнасьці Крамбамбулі, пра Краму, НРМ і Дзюбэль такая вось думка ёсьць: http://music.fromby.net/article/995/

Posted: 26.12.2007 - 21:15
by Alonka
alex_aerson, у кожнага свае густы наўпрост.