Прадстаўце сабе такую сітуацыю:
Сёння, 3 жніўня, шпацыраваў з сябрам у парку. Праходзілі недалёка ад аднога з атракцыёнаў, размаўлялі па-беларуску, зразумела. Гэта пачула касірка, мабыць чыстая беларуска. Паклікала нас. Яна была вельмі здзіўліна

, што яшчэ ёсьць такія людзі, якія размаўляюць па-беларуску. Прычым самая яна таксама размаўляла на роднай мове. Казала, што мы малайчыны, так і далей трымаць трэба, што гэта вельмі выдатна і далей у гэтым жа духу. Скончылася ўсё тым, што яна дала нам бясплатныя квіточкі на атракцыён.
Як яна выразілася, за нашую мову!
Ну, чаму б не выкарыстаць іх.
Вось яна магутная беларуская мова.
