Не, напраўду добры канцэрт атрымаўся. Толькі бабку-гардэробшчыцу варта расстраляць, зарыць, адрыць і яшчэ раз расстраляць
Стрыжка Вольскага парадавала
Шкада што мала чаго ўзгадалі са старых альбомаў, затое новыя песьні згралі якасна. Прыкалола, што пасьля "Не пытай" народ араў "Зашыбісь! Зашыбісь!". Пэўна самы правільны камэнтар на гэтую песьню (адценьне вымаўленьня кожны абірае сам).
VOLNY wrote:Канцэрт аццтой. Што за перцы былі акрамя гэтага, белага... Вольскага!? Дарма прасадзіў 20 штук. Каб не піва ўвогуле вечар быў бы згублены. У другім аддзяленні акрамя 3 чарапах амаль нічога не ведаў. А ў іх ёсць альбомы акрамя "06" і "Тэатра оперы і балета"?
Я з "правага крыла")
Ну калі вы не ведаеце "Одзірыдзідзіну", "Песьні пра каханне", "Паветраны шар", "Катуй-ратуй" і іншыя старыя песьні, што гучалі - то гэта вашыя праблемы)
+1, дарэчы!
Канцэрт быў проста файны!!!:)))
нягледзячы нават на тое, што я быў бяз піва:)
VOLNY wrote:Канцэрт аццтой. Што за перцы былі акрамя гэтага, белага... Вольскага!? Дарма прасадзіў 20 штук. Каб не піва ўвогуле вечар быў бы згублены. У другім аддзяленні акрамя 3 чарапах амаль нічога не ведаў. А ў іх ёсць альбомы акрамя "06" і "Тэатра оперы і балета"?
Я з "правага крыла")
Ну калі вы не ведаеце "Одзірыдзідзіну", "Песьні пра каханне", "Паветраны шар", "Катуй-ратуй" і іншыя старыя песьні, што гучалі - то гэта вашыя праблемы)
А што, нармальныя песні? А што такое "Одзірыдзідзіна"?
Last edited by VOLNY on 11.10.2007 - 16:47, edited 1 time in total.
Канцэрт-проста супер!!!!!!!!
Спачатку быў у цэнтры,думаў на Нас да халеры затопчуць, пазней перебраўся бліжый да сцэны...Пасля канцэрту,увесь мокры, пайшоў за рэчамі,але не тут было...Увогуле спазьніўся на цягнік і дадому прыехаў а 5 раніцы... Усе вельмі файна.
VOLNY wrote:Канцэрт аццтой. Што за перцы былі акрамя гэтага, белага... Вольскага!? Дарма прасадзіў 20 штук. Каб не піва ўвогуле вечар быў бы згублены. У другім аддзяленні акрамя 3 чарапах амаль нічога не ведаў. А ў іх ёсць альбомы акрамя "06" і "Тэатра оперы і балета"?
Я з "правага крыла")
Ну калі вы не ведаеце "Одзірыдзідзіну", "Песьні пра каханне", "Паветраны шар", "Катуй-ратуй" і іншыя старыя песьні, што гучалі - то гэта вашыя праблемы)
А што, нармальныя песні? А што такое "Одзірыдзідзіна"?
ЫЫЫЫЫ Колькі я тутака ўжо ня быў!!!!!!
Канцэрт прайшоў файна. Толькі іх канферансье быў нейкі нудзіла)))
і піва надта дарагое(((
Файна пайшла песьня "Дастала".
Вольны, пацаны з Шабаноф і то ведаюць гэнтыя песьні)))
Valodsviet wrote:ЫЫЫЫЫ Колькі я тутака ўжо ня быў!!!!!!
Канцэрт прайшоў файна. Толькі іх канферансье быў нейкі нудзіла)))
і піва надта дарагое(((
Файна пайшла песьня "Дастала".
Вольны, пацаны з Шабаноф і то ведаюць гэнтыя песьні)))
То ж з Шабаноў))) А я так, сціплы гітарыст з Захаду.
"Іх Мроя. Іх NRM" маю, але ніасіліў))) А яшчэ якія-небудзь гурты беларускамоўныя гурты існуюць?
Slaver wrote:Пад «Дастала» мы з Коміксам зажглі! Пары песьняў хапіла, каб потым адсыхаць да ночы ў клюбе
І не кажы, я таксама доўга ў тым пекле не затрымліваўся. А "Дастала" сапраўды запаліла. Я нават падышоў пабліжэй зірнуць, як там Піт грае. Яшчэ вельмі чакаў "Пальмы ды бярозы" ды "Свабоды глыток". Як пачуў новы альбом, аразу закарцела пад іх паслэміцца-галавой патрэсці.