Эпапея з N.R.M. працягнулася й сёньня…
А 2-й гадзіне тэлефоніць мне прэс-аташэ гурту і кажа, што можна сустрэцца зь N.R.M., каб яны падпісалі кнігі для фэнаў. Акрамя таго, прыяджае
НТБ, каб зрабіць рэпартаз пра гурт, пра праблемы беларускай музыкі, пра тое, як забараняюць канцэрты. Для іх музыкі павінны былі зыграць некалькі песьняў.
З гэтага часу пачаўся цікавы працэс скліканьня людзей. Усім гаворачы, што N.R.M. спэцыяльна для нас зыграюць нелегальны канцэрт, атрымалася назьбіраць чалавек 50. Калі нас убачыў Піт, ён быў проста ў шоку. Мы трошкі пагутарылі і ўсе яны пайшлі з журналістамі на сваю кропку. Мы ж чакалі, калі яны вернуцца, каб раздаць аўтографы
Прайшла гадзіна і з’явіліся яны! Аўтограф-сэсія цягнулася хвілінаў 30. Акрамя кніг падпісваліся і плякаты, якія толькі што з’явіліся — першымі яны дасталіся фэнам. Ну, зразумела, добра не магло ўсё скончыцца, таму напрыканцы прыехалі прадстаўнікі мужнай міліцыі. Але… добра, што добра ўсё скончылася
