
Гэта, дарэчы, яшчэ лягчэй зрабіць, чым "Мы пераможам" (Гадзючнік), ужываючы тыя ж самыя сродкі. Маю на ўвазе тэматычныя відэазапісы, зробленыя лічбавымі камэрамі.
Было б цікава паглядзець на сучасны гімн Мінску, а ня толькі паслухаць...

Песьня ўвойдзе на новы альбом. Ці не зарана думаць пра кліп, калі альбом яшчэ ня выдадзены? =)Alena wrote:Ці не зьбіраецца гурт здымаць кліпак на псьню Мінск-Менск?
Гэта, дарэчы, яшчэ лягчэй зрабіць, чым "Мы пераможам" (Гадзючнік), ужываючы тыя ж самыя сродкі. Маю на ўвазе тэматычныя відэазапісы, зробленыя лічбавымі камэрамі.
Было б цікава паглядзець на сучасны гімн Мінску, а ня толькі паслухаць...
На конт піяру: на факультэце "паблік рілейшнз" (сувязі з грамадскасьцю) рэкляму разглядаюць як састаўную частку піяраAlonka wrote:Alena, паверце мне, справа не ў крэатыве тут зусім. Ёсьць іншыя, больш глябальныя праблемы.
P.S. І для даведкі: рэкляма і піяр - розныя рэчы
Усім:
А кліп абавязкова павінны быць. І ён будзе. Толькі вось сэнс здымаць нешта, лепшае за "Гадзючнік" - круціць усё роўна ня будуць.
Дык і я практычна так сама пра N.R.M. узнаўAlena wrote:Зразумела, што музыкам не да таго зараз... Але таленавітым творчым асобам заўсёды "не да таго"...
На маю думку, існуе вельмі вялікіая праблема з папулярызацыяй НРМ. Гурт, па іх словах, задаволены колькасцьцю і кантынгентам прыхільнікаў. Але неяк гэта дзіўна, што прыхільнікі НРМ - гэта ў першую чаргу моладзь (ад 14-15 гадкоў). Але ж музыка й сьпевы НРМ зусім не дзіцячыя
Я тут зрабіла асабістае "даследваньне" паміж знаёмымі і па лакальнай сетцы. Ведаеце, гэта жах! Добра, калі б гурт не падабаўся, а яго проста ня ведаюць (не пра існаванне, натуральна, чулі, а песьні - не!).
І шмат праблемаў менавіта з-за дрэннага піара, а не з-за палітычных дамаганняў і ганеньняў. Ці рэкляма - гэта толькі масмедыя?
"Чаму?" - пытаюся я. "А дзе іх можна ўбачыць ці паслухаць?" - адказвае хлапец, - "Ці, мабыць кліпакі якія ёсць у цябе (зразумела, што новыя)?" "Гадзючнік" - прыгадваю я адзінае з таго, што, на мой погляд, не сорамна паказаць і адсылаю яму файл.
Праз тыдзень хлапец слухае альбомы НРМ.
Па маіх назраньнях, народ цікавіцца беларускай музыкай, але іх патрэбна падштурхнуць, зацікавіць. Крэтыву не хапае!