Vinceres wrote:Раю Tav.Mauzer. Вартыя рэчы...Самабытна. Пакiдае станоучае уражанне. Не зусiм death цi trash, але такi-сабе нядрэнны кор-альтэрнатыу.
Самі сябе яны лічаць эмо (цытата: "нам сказалі - мы граем эмо. мы ня супраць"). Музыка сапраўды вартая праслухоўваньня. Асабліва тэксты. Заганяюся зь песьні "я застануся" :
" Калі ў грудзёх маіх перастане грукатаць кроў
І пакіне ляжаць мяне пасярод лесу вітрын
І брукаваных палёў,
І шэрань на бровах, на вуснах
Ператворыць мяне ў частку ляндшафту калі,
Я й тады застануся сынам
Беларускай зямлі.
Калі расколіцца абалонка рэха пранізьлівым шэптам гукаў,
Калі я застануся самай напружанай нотай.
Я застануся
Сынам істоты ў коме, як заўсёды, ніякіх зрухаў.
Апошнюю песьню сваю ахвярую Беларусі.
Калі я разьбіты ўшчэнт, калі мяне засталося так мала,
Калі расьпятае сэрца бязвольна трымціць на чыіхсьці далонях,
Калі ня спраўдзіцца ніводная мара,
З тваёй гліны ўзяты - вярнуся ў тваё ўлоньне.
Калі куля падарункам адзіным сустрэне мяне на Каляды,
Я, згубіўшы моц, на грудзі тваёй вузкай расьпяты,
Да няплоднай зямлі тваёй прыгарнуся.
Жыцьцё сваё ахвярую Беларусі. "
Здаецца, гэта трошкі больш, чым проста шэраг літар...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)