Megaloman wrote:Ужо год дзесяць прытрымліваюся правіла не набываць касэты (зараз яны самі адмерлі), не спамаваць mp3 (толькі час марнуецца), акрамя выкладзенных самімі музыкамі, а набываць толькі афіцыйныя дыскі, калі есць такая магчымасьць. Не ведаеце, як я даволен сваей калекцыяй кружэлак! Якасць, выдатны гук, і ў выніку - сэканомлены час на праслухоўваньне неякаснага прадукта. Нарэшце, думка, што твае грошы пайшлі менавіта да музыкаў, а не да піратаў - вельмі грэе.
Так што 006 чакаю, каб замовіць.
Пазiцыя зразумелая, але не заусёды абгрунтаваная.
Напрыклад, на кружэлцы Zet - Radzima.com якасць гука амаль (цi 100%) такая ж, як i на MP3 (192kbps) гэтага альбому, якiя у аматарау з'явiлicя яшчэ напрыканцы 2004 году :-\
Alonka wrote:Nickky, Вы лічыце гэта месца падыходзячым для сяброўскай сустрэчы?
Для сустрэчы - ня вельмi, але для аутограф-сесii - як раз.
Дарэчы, можна у Графiцi паспрабаваць зрабiць, адначасова з выступам.
Не, тут размова не пра звычайную аўтограф сэсыю, а пра аўтограф сэсыю для сяброў ф/к, якія першыя атрымаюць новыя дыскі НРМ. Містэрыя містэрыяй, але ўсе пагадзяцца, што наш кватэрнік НРМ - непараўнальная ня з чым падзея па атмасфэры. Хочацца чагосьці сяброўскага, утульнага, а не чарговы афіцыёз ад Вэста.
Пра Графіці думаем, але не пад час выступу.
Літаральна ў гэты час да мяне едзе яшчэ "гарачы" наклад новага альбому. Для сябраў ф/к на кружэлкі прадугледжаны зьніжкі. Аўтографсэсыя, хутчэй за ўсё, адбудзецца заўтра. Таму пішыце, тэлефануйце й замаўляйце дыскі!
Гы, а альбом усёж-такі не на Вэсьце выйшаў...
Аўтографсэсыі заўтра ня будзе. У мяне прапанова: я заўтра зьяжджаю з горада, таму можам сустрэцца дзе-небудзь удзень з жадаючымі атрымаць дыск.
P.S. А сваёй якасьці запісу НРМ, напэўна, ніколі ня здрадзяць . Хаця, гэта й усіх беларускіх гуртоў цалкам тычыцца.
Alonka wrote:Гы, а альбом усёж-такі не на Вэсьце выйшаў...
Аўтографсэсыі заўтра ня будзе. У мяне прапанова: я заўтра зьяжджаю з горада, таму можам сустрэцца дзе-небудзь удзень з жадаючымі атрымаць дыск.
P.S. А сваёй якасьці запісу НРМ, напэўна, ніколі ня здрадзяць . Хаця, гэта й усіх беларускіх гуртоў цалкам тычыцца.