Спадарства, хто ведае, дзе можна спампаваць музыку такіх выканаўцаў, як Кася Камоцкая, Крама, Уліс і г. д.?
У прыватнасьці, вельмі цікавіць К. Камоцкая, дзе яна сьпявае "Калі нехта кажа Бывай, гэта йшчэ не значыць Канец, і кал ў канвульсыях Край...", Крама "Будзь разам з намі". Мабыць, калі ў некага ёсьць магчымасьць выкласьці гэтыя песьні на нейкі сэрвэр, буду вельмі-вельмі ўдзячны! Дзякуй за ўвагу!
Alonka, дзіўна, мне Піт у сакавіку напісаў: "Albom byw vydadzieny na kasetach abmiezavanym nakladam, zaraz znajsci jaho nie mahczyma", тое сказаў тожа ў кастрычніку мінулага году. мабыць ён чагосьці ня ведае??
Даўнавата не заходзіла на "Тузін гітоў". А сёння ён мне песеньку спампаваць не даў. Патрабуе нейкую аўтарызацыю. Падкажыце, дзе б гэта там аўтарызавацца?
Ясна Панна wrote:Даўнавата не заходзіла на "Тузін гітоў". А сёння ён мне песеньку спампаваць не даў. Патрабуе нейкую аўтарызацыю. Падкажыце, дзе б гэта там аўтарызавацца?
macie3k, ай, Піт заўсёды нешта муціць. Як яна магла быць выдадзена толькі на касэтах, калі нават "Пашпарт" выдаваўся ўжо й на дысках? Які абмежаваны наклад, калі да гэтага часу на ЗБС можна набыць абедзьве часткі (праўда, толькі на касэтах).