
я зь Нікай - маёй дзяўчынай - прыйшлі ўжо а 18.00, яшчэ амаль нікога не было, сцэна пустая, хіба мы дні наблыталі??



прыйшлі энэрэмаўцы, расставілі інструмэнты. сапорт заграў коратка і нецікава.
пачаўся доўга чаканы канцэрт! традыцыйна пад нагамі хлопцы мелі сьпіс песьняў (я ня ўзаў, нехта быў хутчэйшы), а каля яго - тэкст на польскай мове! першая думка - нова песьня. потым высьвятлілася што гэта былі "Welwetowe swetry" Піджамы Порна. Юрась пасьля сказаў, ён нішто пра польскамоўную песьню ня ведае.
вось якія песьні загралі (парадку дакладна не памятаю):
* хавайся ў бульбу
* на вуліцы маёй
* трактар
* катуй-ратуй
* партызанская
* лепей ня будзе
* гадзюшнік
* сталінград
* дастала
* паветраны шар
* фабрыка
* маё пакаленьне
* лёгкія-лёгкія
* беларускія дарогі
* тры чарапахі 2
* тры чарапахі
( караценькі перапынак)
* welwetowe swetry
* одзірыдзідзіна
* песьні пра каханьне
* худсавет
* бывай
а на пробе гуку загралі матыў падобны на Медны Купарос.
выкананьне як заўсёды - выдвтна!!!
гэта быў другі запар канцэрт у Лыкэндзе, калі Лявон сарваў струну у Сталынградзе



канцэрт на жаль скончыўся. мы далі хлопцам крыху адпачыць і пайшлі за сцэну ўзяць аўтаграфы, паразмаўляць, зрабіць фоткі. Лавон ведае маю мянушку, які я горды

Стась хітра прыдумаў браць подпісы энэрэмаўцаў на картцы "абяцаю, што яшчэ прыеду" ці нечым падобным. Ніка кідалася Лявону і Піту на шыі, дамагаючася гэтага жа абяцаньня. не маглі адмовіцца

у мяне цяпер 2-я гадзіна ўночы, а восьмай трэба ўстаць, а я прыехаў дамоў зь кнігай (дарэчы - Піт падкрэсьліваў, што гэта ня książka, a księga

