Дзіўна, што ня я аўтар тэмы

.
Самыя добрыя снукерныя сталы ў "Клясыке" на Броўкі. У "Клясыке" на Лабанка на гэтым тыдні на снукеры перацягнулі сукно. Больш нармалёвага снукеру нідзе няма. Часьцей за ўсё гуляю ў "Турысьце", бо жыву побач і снукер амаль заўсёды вольны. Рускі більярд увогуле не люблю. У пул прыкалваемся час ад часу.
Кій: Peradon. Рэфэры 3-й рэспубліканскай катэгорыі па снукеру

.
Улюбёныя снукерысты: Роні О'Саліван (цяжка не здагадацца), Марк Сэлбі, Мэцью Стывенс, Джон Хігінс, Стывен Хендры.
З.Ы. Дарэчы, у траўні стартуе чэмпіянат Беларусі па снукеру.