Page 1 of 1

Бiльярд, снукер: хто дзе грае, улюбёныя гульцы

Posted: 5.04.2008 - 20:08
by Shanouny Spadar
Апошнiм часам рэдка гуляю. Часцей за ўсё Фаварыт у гасцёўне Беларусь. Цi ФАК* Атлант: танна але якасьць сталоў... вы зразумелi. Ёсьць i iншыя знаёмыя мейсцы.

Гульцы: O'Sunnlivan, Davis, Selby з snooker'a.
Курта, Паламар с рускага.
З pool'a не ведаю. Дакладней, не памятаю. У pool гуляю, але як вiдовiшча не захапляе. Лепш snooker. 8)


* ФАК - фiзкультурна-аздараўляльны комплекс. Усе карэктна? Неяк не прыгожа ў абрывiяцыi выглядае )))

Posted: 5.04.2008 - 22:55
by Marnatrauny
вось зараз Шалёнка прыйдзе, яна ўсё й распавядзе :)

Posted: 5.04.2008 - 23:55
by Alonka
Дзіўна, што ня я аўтар тэмы :lol: .

Самыя добрыя снукерныя сталы ў "Клясыке" на Броўкі. У "Клясыке" на Лабанка на гэтым тыдні на снукеры перацягнулі сукно. Больш нармалёвага снукеру нідзе няма. Часьцей за ўсё гуляю ў "Турысьце", бо жыву побач і снукер амаль заўсёды вольны. Рускі більярд увогуле не люблю. У пул прыкалваемся час ад часу.
Кій: Peradon. Рэфэры 3-й рэспубліканскай катэгорыі па снукеру :lol: .
Улюбёныя снукерысты: Роні О'Саліван (цяжка не здагадацца), Марк Сэлбі, Мэцью Стывенс, Джон Хігінс, Стывен Хендры.

З.Ы. Дарэчы, у траўні стартуе чэмпіянат Беларусі па снукеру.

Posted: 6.04.2008 - 10:28
by Iкс
Я раней шмат глядзеў Снукер, за Ронні хварэў :)
Потым надакучыла неяк...

Posted: 6.04.2008 - 10:32
by Alonka
Роні зараз у Кітае такое ўтварыў... Чарговы скандал:)

Posted: 6.04.2008 - 16:57
by Gruntoff
Мне здаецца, ён выказаў пратэст супраць таго, што адбываецца ў Тыбеце. Паказаў сваё стаўленьне да Кітая.
Сапраўды, у "Клясыке" добрыя сталы. Калі атрымліваецца гуляю там. Але штосьці ужо даўно ня быў там, часу няма. Яшчэ снукер ёсьць на Усходзе, у тым жа будынку, што крама "Суседзі", клюб "Старт", здаецца. Але там толькі 1 стол.
Улюблёныя снукерысты: О'Саліван, Мёрфі, Сэлбі

Posted: 6.04.2008 - 17:40
by Alonka
Gruntoff wrote:Мне здаецца, ён выказаў пратэст супраць таго, што адбываецца ў Тыбеце. Паказаў сваё стаўленьне да Кітая.
:lol: Роні да Тыбету такая ж справа, як мне да будаваньня чарговай рэстарацыі на Рублёўцы. Ён заўсёды сябе так паводзіць па-за межамі Брытаніі. Розьніца толькі ў тым, што на гэты раз яго "схапілі за руку".
Яшчэ снукер ёсьць на Усходзе, у тым жа будынку, што крама "Суседзі", клюб "Старт", здаецца. Але там толькі 1 стол.
Гуляць у снукер на такіх сталах, як у "Старце", "Атляньце" ці "Зялёнай паляне" немагчыма!!! Асабліва клюбнымі кіямі!!! Гэта зьдзек над гульнёй!!!
Улюблёныя снукерысты: О'Саліван, Мёрфі, Сэлбі
Мёрфі гоў хом :lol:

Posted: 6.04.2008 - 22:03
by Мікалай
граю на Казінца, таму што ад універа блізка

Posted: 7.04.2008 - 18:32
by Даньчык
Я больш у рускі гуляю. У пул таксама часам. А вось правіл снукера на жаль ня ведаю. Звычайна у клюбах "Пирамида", "Як-18".

Posted: 7.04.2008 - 20:07
by zmrok
Граю, на жаль, толькі ў пул - на большае майстэрства не хапае)) Граю ў Стэпе, у Зялёнай паляне.
Хварэў за Пола Хантэра.

Posted: 7.04.2008 - 21:59
by Alonka
Даньчык wrote:А вось правіл снукера на жаль ня ведаю.
Зьвяртайцеся! :lol:

Posted: 5.05.2008 - 12:59
by Alonka
У тэму:

10-11 траўня ў клюбе "Клясык" (П. Броўкі, 8а) пройдзе Чэмпіянат Беларусі па снукеру. Пачатак кожны дзень недзе зь дзясятай раніцы і да вечару. Фінал 11 траўня прыблізна а 17-й. Уваход вольны! Прыходзьце, не пашкадуеце.

P.S. Віншую Роню з трэцім тытулам чэмпіёна сьвету і вяртаньнем на першы радок сусьветнага рэйтынгу! :lol:

Posted: 5.05.2008 - 18:24
by Ultrabelarus
Спадарства, а дзе нахаляву можна ў нас пагуляць у більярд? Ну ці хаця б вельмі танна? А тое я не настолькі добра гуляю, каб яшчэ і плаціць за гэта :)

Posted: 5.05.2008 - 19:45
by Alonka
Ultrabelarus wrote:Спадарства, а дзе нахаляву можна ў нас пагуляць у більярд? Ну ці хаця б вельмі танна? А тое я не настолькі добра гуляю, каб яшчэ і плаціць за гэта :)
Вось калі там, дзе нахаляву, ці там, дзе вельмі танна, Вы будзеце заўсёды "не настолькі добра гуляць". Паспрабуйце згуляць фрэйм (ці партыю) на нармальным стале, з нармальным сукном, нармальнымі шарамі і нармальным кіям. Гарантую, потым у які-небудзь "Стэп" Вас будзе не зацягнуць.

Posted: 5.05.2008 - 21:19
by VOLNY
Alonka, нельга ж чалавеку, які пачынае граць на гітары раіць набыць Gibson Les Paul ))) :P

Posted: 5.05.2008 - 22:00
by Alonka
VOLNY wrote:Alonka, нельга ж чалавеку, які пачынае граць на гітары раіць набыць Gibson Les Paul ))) :P
Зусім розныя рэчы. Нармалёвы стол і жудасны стол - гэта як звычайная гітара і дзіцячая лялька. Чалавеку, які пачынае граць на гітары, я бы ня раіла набываць бубны. Як не параіла бы чалавеку, які хоча пагуляць у більярд, рабіць гэта на крывым стале клюбнай швабрай.

Posted: 5.05.2008 - 23:05
by VOLNY
Alonka wrote:Чалавеку, які пачынае граць на гітары, я бы ня раіла набываць бубны. Як не параіла бы чалавеку, які хоча пагуляць у більярд, рабіць гэта на крывым стале клюбнай швабрай.
+1)))))))))
проста я ў більярдзе разбіраюся так ..мммм... што мог бы паблытаць "гітару з бубнамі")