Спадзяюся, што я звярнулася на той адрас. Збіраюся набыць гітару. Прагледзела некалькі дзесяткаў сайтаў, наведала некалькі крам, спытала ў знаёмых. Зашмат парад... Так і не вырашыла для сябе нічога. Я ўпэўненая, што тут ёсць не проста аматары, але і тыя, хто ў гітарах няблага разбіраецца. Я толькі навучаюся, таму разлічваю на кошт да 90$ , граць збіраюся на металічных струнах.Буду ўдзячная за любую дапамогу. Асабліва буду ўдзячная за дапамогу ў выглядзе сумеснага наведвання музычнай крамы.
Не, у Віцебскую вобласць не змагу. Я ў Менску. Бываю часам у Гомельскай і Брэсцкай. Людзі! Вы што да іспытаў рыхтуецеся? Ці дапамагці не жадаеце? Na9eja, дзякуй.
Zap, такія людзі знайшліся ў свой час, да таго ж дапамагла скончаная шмат гадоў таму музычная школа: так што не хвалюйся, граць як-ніяк умею. Але ні з першымі, ні з другой сувязей не засталося (Чаму? Дастаткова паглядзець на графу "адкуль".)