Page 1 of 1

Патрэбна ваша дапамога

Posted: 26.05.2008 - 12:56
by Ganna
Спадзяюся, што я звярнулася на той адрас. Збіраюся набыць гітару. Прагледзела некалькі дзесяткаў сайтаў, наведала некалькі крам, спытала ў знаёмых. Зашмат парад... Так і не вырашыла для сябе нічога. Я ўпэўненая, што тут ёсць не проста аматары, але і тыя, хто ў гітарах няблага разбіраецца. Я толькі навучаюся, таму разлічваю на кошт да 90$ , граць збіраюся на металічных струнах.Буду ўдзячная за любую дапамогу. Асабліва буду ўдзячная за дапамогу ў выглядзе сумеснага наведвання музычнай крамы.

Posted: 28.05.2008 - 21:25
by Na9eja
ты адкуль? прыязджай да нас- дапаможам :wink:
не дарма ж я у музычнай вучэльни навучаюся))

Posted: 4.06.2008 - 12:55
by Ganna
Не, у Віцебскую вобласць не змагу. Я ў Менску. Бываю часам у Гомельскай і Брэсцкай. Людзі! Вы што да іспытаў рыхтуецеся? Ці дапамагці не жадаеце? Na9eja, дзякуй.

Posted: 4.06.2008 - 18:26
by Ultrabelarus
А якая гітара табе патрэбная - акустычная ці электрычная? Калі акустычная - напішы, што табе параяць - таксама збіраюся набыць..

Posted: 11.06.2008 - 15:47
by Ganna
Сапраўды, не пазначыла, што гітара патрэбна акустычная

Posted: 12.06.2008 - 20:59
by Zap
можа хто шчэ й граць навучыць?)

Posted: 15.06.2008 - 20:37
by dulki_badulki
таксама гітару набыць зьбіраюся)) толькі вагаюся паміж варыянтамі

Posted: 16.06.2008 - 11:32
by Ganna
Zap, такія людзі знайшліся ў свой час, да таго ж дапамагла скончаная шмат гадоў таму музычная школа: так што не хвалюйся, граць як-ніяк умею. Але ні з першымі, ні з другой сувязей не засталося (Чаму? Дастаткова паглядзець на графу "адкуль".)