Пацыент хутчэй мёртвы чым жывы?
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Пацыент хутчэй мёртвы чым жывы?
Журналісты НРМ ужо пахавалі. А што думаюць фэны? Як вы лічыце, дачакаемся мы ад міністраў новага альбому? Калі так, дык якія стаўкі на якасьць і душакранальнасьць? А, магчыма, гэта будзе апошняя плытка ў жыцьці гурту?
And I'm sorry for just being me...
Калі пацыент хутчэй мёртвы, чаму ён на кожным канцэрце выконвае новыя песьні?Алёнка wrote:Журналісты НРМ ужо пахавалі. А што думаюць фэны? Як вы лічыце, дачакаемся мы ад міністраў новага альбому? Калі так, дык якія стаўкі на якасьць і душакранальнасьць? А, магчыма, гэта будзе апошняя плытка ў жыцьці гурту?
- RoskolnikOFF
- Сябар
- Posts: 80
- Joined: 23.09.2005 - 15:05
- Location: Зь Менску
- Contact:
Не павінен НРМ пакінуць нас адніх з нашым горам, ён не пакіне нас не колі, ён будзе жыць, паклуль жывы хоць адзін Беларус.Slaver wrote:Калі пацыент хутчэй мёртвы, чаму ён на кожным канцэрце выконвае новыя песьні?Не, яны яшчэ не памерлі! Альбом будзе абавязкова. А вось ці апошні, адказаць цяжэй. Мы, фэны N.R.M., будзем рабіць усё, каб яны працавалі далей
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
-
Guest
Так, канцэртаў было няшмат, але яны праходзілі : і ў КЗМ, і ў "СУКНО", і ў "Рэактары". А зараз канцэртаў ЗУСІМ няма (толькі па-за межамі Беларусі).Anonymous wrote:Ці не занадта рана мы хаваем НРМ? Тры-пяць год таму было не намнога лепш, але ж "Тры Чарапахі" ды "Дом Культуры" - гэта проста шэдэўры. Мяркую, новы альбом будзе не горш за названыя. Чакаю з нецярпеннем.
ЗЫ: і раней канцэртаў НРМ было няшмат, але гэта не перашкаджала існаваньню гурта.
Усё на крыві, усё на касцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
- Megaloman
- Сябар
- Posts: 72
- Joined: 1.10.2005 - 11:26
- Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве
Anonymous пісаў(-ла): - гэта быў я - забыў зайсьці пасьля рэгістрацыі.
Што датычыцца канцэртаў, то толькі ў гэтым годзе былі ў "Рэактары", "Графіці". Але канешне, згаджуся, арганізаваць звычайны канцэрт у сталіцы краіны ўсе цяжэй.
Але ж мы гаворам пра тое, што гэта не стане перашкодай для існаваньня гурта. Не дачакаецеся.

Стась
Наколькі я разумею, альбом можна чакаць прыкладна ў сакавіку-траўні, атрымоўваецца якраз перад выбарамі. Па словах музакаў, праца вядзецца, ужо ёсць 6-7 кампазыцыяў, а паколькі "крытычная маса" складае прыкладна 11-12, то гэта вельмі абнадзейвае, хаця Піт аднойчы зазначыў, што "ёсьць прыкладна 6 песьняў, але для альбома - ніводнай". Напэўна, мелася на ўвазе, што няма яшчэ гарманічнай, адзінай і канчатковай канцэпцыі будучага альбому, таму вельмі цяжка разважаць, якім ён будзе. У гэтай сувязі можна было б асьцярожна падумаць, скажам, аб самотніку.
Але ж вельмі не хацелася б іншага - каб новы альбом стаў перадвыбарнай агіткаю, бо адное - гэта агульнаграмадзянская накіраванасьць, нацыянальна-патрыятычная тэматыка, і зусім іншае - канкрэтная палітангажаванасьць. Бо празьмерная ідэялагізаванасьць заўжды б'е па творчай вартасьці ўтвораў. Зь іншага боку, цяжка сабе ўявіць альбом-2006 абсалютна абстрактным. А чакаць да 2007-ага не хацелася б - задоўга (у гэтым сэнсе выпуск самотніка быў б пэўным кампрамісам).
Што ж датычыцца плёткаў аб распадзе гурта і творчых канфліктах, дак падаецца, што яны моцна перабольшаныя. Пакуль хлопцам цікава йграць разам - будуць іграць, а кажуць яны, што цікава. І яшчэ кажуць, што сайд-праекты, якіх апошнім часам даволі шмат, ніяк не перашкаджаюць дзейнасьці НРМ.
А ўвогуле, спыненьне дзейнасьці таго ці іншага гурта - гэта не апакаліпсіс, гэта непазьбежнасьць. Як сказана ў матрыцы-3, "everything that has a begining has an end". А вось што слушна заўважыў Фяцісаў: "Лепш зысьці на тры гады раней, чым на тыдзень пазьней." Сапраўды, трэба добра адчуваць крытычны момант, пасьля якога граць разам цалкам мажліва - але ці ёсьць сэнс? Калі ў рамах дадзенага праекту музыкі цалкам выканалі ўсе творчыя задумы, дык нельга штучна звужаць музычныя далягляды музыкаў і фэнаў, бо вядома, што НРМ - гэта ўжо добра распрацаваная каляіна, зь якой цяжка павярнуць у іншым вартым увагі накірунку.
Таму ня трэба рабіць трагедыі з натуральнага бегу часу. Упэўнены, усім НРМаўцам (аб чым казаў нядаўна й Юрась) ёсьць што сказаць сваім прыхільнікам і апрача НРМ. І нельга загадзя прымаць за неаспрэчнае, што гэтае новае, іншае будзе менш цікавым ці вартым увагі, чым тое, што ёсьць цяпер.

Ні фіга сабе Стась задвінуў! АГЛ адпачывае!
А наконт новага альбому НРМ: ён вельмі патрэбны і самім музыкам, і слухачам. Нядаўна спампаваў з аднога польскага сайту Сталінград ды Гадзючнік. Даволі неблагія песьні, у старым дэпрэсіўным ключы.
Але рэфрэн: ''Усё роўна мы пераможам'' - дае веры ў нашую перамогу!

Ты говоришь, что меня закроешь,
Что у меня 15 суток впереди!
А мне плевать, я выйду через час
И напоследок всем скажу ''A.C.A.B.''
Что у меня 15 суток впереди!
А мне плевать, я выйду через час
И напоследок всем скажу ''A.C.A.B.''