Пацыент хутчэй мёртвы чым жывы?
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Пацыент хутчэй мёртвы чым жывы?
Журналісты НРМ ужо пахавалі. А што думаюць фэны? Як вы лічыце, дачакаемся мы ад міністраў новага альбому? Калі так, дык якія стаўкі на якасьць і душакранальнасьць? А, магчыма, гэта будзе апошняя плытка ў жыцьці гурту?
And I'm sorry for just being me...
Калі пацыент хутчэй мёртвы, чаму ён на кожным канцэрце выконвае новыя песьні? Не, яны яшчэ не памерлі! Альбом будзе абавязкова. А вось ці апошні, адказаць цяжэй. Мы, фэны N.R.M., будзем рабіць усё, каб яны працавалі далейАлёнка wrote:Журналісты НРМ ужо пахавалі. А што думаюць фэны? Як вы лічыце, дачакаемся мы ад міністраў новага альбому? Калі так, дык якія стаўкі на якасьць і душакранальнасьць? А, магчыма, гэта будзе апошняя плытка ў жыцьці гурту?
- RoskolnikOFF
- Сябар
- Posts: 80
- Joined: 23.09.2005 - 15:05
- Location: Зь Менску
- Contact:
Не павінен НРМ пакінуць нас адніх з нашым горам, ён не пакіне нас не колі, ён будзе жыць, паклуль жывы хоць адзін Беларус.Slaver wrote:Калі пацыент хутчэй мёртвы, чаму ён на кожным канцэрце выконвае новыя песьні? Не, яны яшчэ не памерлі! Альбом будзе абавязкова. А вось ці апошні, адказаць цяжэй. Мы, фэны N.R.M., будзем рабіць усё, каб яны працавалі далей
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Так, канцэртаў было няшмат, але яны праходзілі : і ў КЗМ, і ў "СУКНО", і ў "Рэактары". А зараз канцэртаў ЗУСІМ няма (толькі па-за межамі Беларусі).Anonymous wrote:Ці не занадта рана мы хаваем НРМ? Тры-пяць год таму было не намнога лепш, але ж "Тры Чарапахі" ды "Дом Культуры" - гэта проста шэдэўры. Мяркую, новы альбом будзе не горш за названыя. Чакаю з нецярпеннем.
ЗЫ: і раней канцэртаў НРМ было няшмат, але гэта не перашкаджала існаваньню гурта.
Усё на крыві, усё на касцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
- Megaloman
- Сябар
- Posts: 72
- Joined: 1.10.2005 - 11:26
- Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве
Anonymous пісаў(-ла): - гэта быў я - забыў зайсьці пасьля рэгістрацыі.
Што датычыцца канцэртаў, то толькі ў гэтым годзе былі ў "Рэактары", "Графіці". Але канешне, згаджуся, арганізаваць звычайны канцэрт у сталіцы краіны ўсе цяжэй.
Але ж мы гаворам пра тое, што гэта не стане перашкодай для існаваньня гурта. Не дачакаецеся.

Наколькі я разумею, альбом можна чакаць прыкладна ў сакавіку-траўні, атрымоўваецца якраз перад выбарамі. Па словах музакаў, праца вядзецца, ужо ёсць 6-7 кампазыцыяў, а паколькі "крытычная маса" складае прыкладна 11-12, то гэта вельмі абнадзейвае, хаця Піт аднойчы зазначыў, што "ёсьць прыкладна 6 песьняў, але для альбома - ніводнай". Напэўна, мелася на ўвазе, што няма яшчэ гарманічнай, адзінай і канчатковай канцэпцыі будучага альбому, таму вельмі цяжка разважаць, якім ён будзе. У гэтай сувязі можна было б асьцярожна падумаць, скажам, аб самотніку.
Але ж вельмі не хацелася б іншага - каб новы альбом стаў перадвыбарнай агіткаю, бо адное - гэта агульнаграмадзянская накіраванасьць, нацыянальна-патрыятычная тэматыка, і зусім іншае - канкрэтная палітангажаванасьць. Бо празьмерная ідэялагізаванасьць заўжды б'е па творчай вартасьці ўтвораў. Зь іншага боку, цяжка сабе ўявіць альбом-2006 абсалютна абстрактным. А чакаць да 2007-ага не хацелася б - задоўга (у гэтым сэнсе выпуск самотніка быў б пэўным кампрамісам).
Што ж датычыцца плёткаў аб распадзе гурта і творчых канфліктах, дак падаецца, што яны моцна перабольшаныя. Пакуль хлопцам цікава йграць разам - будуць іграць, а кажуць яны, што цікава. І яшчэ кажуць, што сайд-праекты, якіх апошнім часам даволі шмат, ніяк не перашкаджаюць дзейнасьці НРМ.
А ўвогуле, спыненьне дзейнасьці таго ці іншага гурта - гэта не апакаліпсіс, гэта непазьбежнасьць. Як сказана ў матрыцы-3, "everything that has a begining has an end". А вось што слушна заўважыў Фяцісаў: "Лепш зысьці на тры гады раней, чым на тыдзень пазьней." Сапраўды, трэба добра адчуваць крытычны момант, пасьля якога граць разам цалкам мажліва - але ці ёсьць сэнс? Калі ў рамах дадзенага праекту музыкі цалкам выканалі ўсе творчыя задумы, дык нельга штучна звужаць музычныя далягляды музыкаў і фэнаў, бо вядома, што НРМ - гэта ўжо добра распрацаваная каляіна, зь якой цяжка павярнуць у іншым вартым увагі накірунку.
Таму ня трэба рабіць трагедыі з натуральнага бегу часу. Упэўнены, усім НРМаўцам (аб чым казаў нядаўна й Юрась) ёсьць што сказаць сваім прыхільнікам і апрача НРМ. І нельга загадзя прымаць за неаспрэчнае, што гэтае новае, іншае будзе менш цікавым ці вартым увагі, чым тое, што ёсьць цяпер.

Ні фіга сабе Стась задвінуў! АГЛ адпачывае!
А наконт новага альбому НРМ: ён вельмі патрэбны і самім музыкам, і слухачам. Нядаўна спампаваў з аднога польскага сайту Сталінград ды Гадзючнік. Даволі неблагія песьні, у старым дэпрэсіўным ключы.
Але рэфрэн: ''Усё роўна мы пераможам'' - дае веры ў нашую перамогу!

Ты говоришь, что меня закроешь,
Что у меня 15 суток впереди!
А мне плевать, я выйду через час
И напоследок всем скажу ''A.C.A.B.''
Что у меня 15 суток впереди!
А мне плевать, я выйду через час
И напоследок всем скажу ''A.C.A.B.''