Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Сэнсацыя! Лявон Вольскі перамог на конкурсе расейскай патрыятычнай песьні!

Сэнсацыя! Лявон Вольскі перамог на конкурсе расейскай патрыятычнай песьні!

Дома канцэрты граць забаронена. На захадзе нейкая лажа з гэтым Бобам Марлеям атрымалася. Аджа, сьпяваў адзін вумны чалавек: Не было Галілея, ні Боба Марлея... Не, не паверылі. Што засталося рабіць простаму беларускаму рокеру дзеля выжываньня? Адказ адзін -- як заўсёды скараць Маскву. Вунь, Агурбашыха як у белакаменную перабралася, дык як той сыр у каўбасе, цьху ты, у масьле... Але, якімі песьнямі? -- доўга думаў Лявон Вольскі.

Узяць з Н.Р.М.? Не, яшчэ фаны не так зразумеюць, апошні сайт прыкрыюць. Крамбамбуля? Дык, прыйдзецца дзяліцца з Міхалком і Кулінковічам... Застаўся адзіны гурт -- ZET. Паколькі, пайшла пагалоска, што ў журы аднаго прэстыжнага конкурсу будзе прысутнічаць Боря Маісееў, дарэчы, наш хлопец, з магілёўскіх, быў абраны бяспроігрышны варыянт -- песьня "Гей, славяне". Адно што, расейцы па-наску не разумеюць, дык словы прышлося крыху пераіначыць, ды ў суаўтары ўзяць іхняга члена саюзу кампазытараў, а так, песьня атрымалася на славу. Можаце самі пераканацца -- першае месца па вэрсіі прафэсійнага журы:

Што ж, так трымаць спадару Лявоне! Застаецца чакаць цяпер на дуэт з Філіпам Кіркоравым, этэр на Ранішняй Пошце і паездку на Эўравізію...

PS: показка:
-- Мікола, ці ты ведаеш, як маскалі клічуць нашага Лявона?
-- Не. Як?
-- Л-е-о-н-и-д.
-- Пазабіваўбы!

:)

Апублікавана 31.03.2007 by  Андрэй.