Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Паездка на канцэрт у Маладэчна

Паездка на канцэрт у Маладэчна

6-га траўня ў межах прэзентацыі новага альбому адбудзецца вялікі электрычны канцэрт НРМ у Маладэчне. Хто жадае ехаць разам -- збор ў 14:20 каля табло ля прыгарадных кас на чыгуначным вакзале. Электрацыя адыходзіць у 14:50 і прыбывае ў 16:28. Такім чынам, у нас будзе паўтары гадзіны на месцы да пачатку канцэрту. Павінна хапіць часу на невялічкую экскурсію па горадзе. Спадзяюся, нашыя маладэчанскія сябры дапамогуць нам у гэтым. Чакаецца, што да нас змогуць далучыцца нашыя польскія сяброўкі. Ежу і пітво кожны бярэ самастойна. Квіткі неабходна набыць загадзя.

Ніжэй прыводзіцца кантактная інфармацыя:

6 ТРАЎНЯ, 18.00, МАЛАДЭЧНА, «МАСТЕР-КЛУБ»
ВЯЛІКІ ЭЛЕКТРЫЧНЫ КАНЦЭРТ ГУРТУ N.R.M.
КОШТ КВІТКОЎ — 15.000

Тэлефоны для даведак:
Менск — 608 95 86, 778-69-09
Маладэчна — 501-87-86

Апошняя электрацыя з Маладэчна едзе ў 22.25. Такім чынам да 24:00 мы павінны быць у Менску.

Апублікавана 01.05.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме