Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Крамбамбуля сьвяточная Крамбамбуля сьвяточнаяСяргей Будкін для Нашай Нівы піша: Музычная энцыкляпэдыя сьвятаў ад самага вясёлага беларускага поп‑рок праекту. У альбоме апяваюцца, як традыцыйныя сьвяты (Купальле, Каляды), так і саўковыя разам з малазвыклымі яшчэ эўрапейскімі (як Хэлоўін ці дзень сьв.Патрыка). Музыка разьлічаная ня толькі на тое, каб павесяліцца ды патанчыць. На «Сьвяточнай» няма гіту калібру «Абсэнту» і «Гасьцей», які б адразу падхапіў народ. Кожная песьня — добрая па‑свойму, але ніводная не выбіваецца з шэрагу ды ня вязьне на вушах. Затое каманда ўзбагацілася ў музычным пляне — на дыску сустракаем стылізацыі пад рэгі, цыганскую музыку, стыль ВІА, фольк‑рок. Альбом каштоўны і мультымэдыйнай часткай, аформленай з гумарам ды густам. «Крамбамбулю» можна лічыць пачынальнікамі беларускага карпаратыўнага поп‑року. На нефармальных урачыстасьцях, вясельлях, днях народзінаў бяз гэтай музыкі аніяк. Дыскаграфія, Крамбамбуля, Go‑records, 2007 |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |