Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Аўтары найлепшых назваў для песень з новага альбому N.R.M. атрымалі прызы Аўтары найлепшых назваў для песень з новага альбому N.R.M. атрымалі прызыПераможцы конкурса "Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!", які рэдакцыя "Еўрапейскага радыё" праводзіла сумесна з міністрамі Незалежнай Рэспублікі Мроя, атрымалі прызы. У залі яблыку не было дзе ўпасці: каля 100 прыхільнікаў N.R.M. выстраіліся ў чаргу па аўтографы, яшчэ столькі ж чакалі магчымасці пабачыцца з музыкамі ля ўвахода на Сядзібу. Падчас мерапрыемства былі прададзеныя ўсе наяўныя асобнікі "06" - больш за 100 плытак. На жаль, дыскаў хапіла не ўсім. Па словах музыкаў, дадатковы наклад з'явіцца ў Мінску заўтра, 11 чэрвеня. Што ж да цырымоніі ўзнагароджання, дык яна адбылася проста падчас раздачы аўтографаў. Першымі свае прызы: падпісаныя музыкамі альбомы "06" і кнігі "222 альбомы беларускага року" - атрымалі Малайчынка і Zmicier. А вось для таго, каб аддзячыць за ўдзел у конкурсе Stanislau і Alan Dunk, Піту Паўлаву давялося выцягнуць некалькі плытак з "падскурных запасаў". Дыскі знайшліся ў аўтамабілі, які быў прыпаркаваны недалёка ад Сядзібы. Прызы тых пераможцаў, якія не патрапілі на аўтограф-сесію N.R.M., чакаюць іх у рэдакцыі "Еўрапейскага радыё". Каб прызначыць сустрэчу і забраць у нас вашыя дыскі і кніжкі, адзначайцеся ў каментарах да гэтага артыкулу. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |