Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Казкі Вольскага на CD Начная чытанка

Казкі Вольскага на CD Начная чытанка

Учора ў фальварку "Добрыя мысьлі" прайшла першая з трох заплянаваных прэзэнтацый дыску «Начная чытанка», выдадзенага радыё «Свабода».

На прэзэнтацыю сабралася каля 40 чалавек, а таксама зь дзесятак аўтараў «Начной чытанкі». Імпрэзу пачаў бард Віктар Шалкевіч, ён выканаў пару песень і ў хуткім часе быў вымушаны з усімі разьвітацца, бо спазьняўся на цягнік у Горадню.

У самым пачатку імпрэзы вядучы Аляксей Знаткевіч абвесьціў конкурс, паводле якога жадаючыя маглі напісаць свой сьпіс аўтараў, якія павінны трапіць у наступную «Начную чытанку». Бясспрэчным пераможцам стаў Адам Глёбус, яго сьпіс налічваў каля 50 чалавек. У падарунак пісьменьнік атрымаў радыёпрымач.

Свае вершы чыталі Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Леанід Дранько-Майсюк, Аксана Данільчык.

Гомельскі пісьменьнік Сяргей Балахонаў прачытаў урывак зь яшчэ няскончанага раману пра школьнае жыцьцё.

Лявон Вольскі зачытаў дзьве казачкі, а таксама сыграў дзьве песьні «Менск – Мінск» і «Простыя словы».

Кожны жадаючы атрымаў па дыску. Прэзэнтацыі ў «Добрых мысьлях» працягнуцца яшчэ сёньня і заўтра.

Зьміцер Панкавец

Апублікавана 28.06.2007 by  Андрэй.