Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › У МАГІЛЁВЕ СПЯЮЦЬ “КРАМБАМБУЛЯ” І ПРАСНЯКОЎ У МАГІЛЁВЕ СПЯЮЦЬ “КРАМБАМБУЛЯ” І ПРАСНЯКОЎСёння ў Магілёве з нагоды Дня гораду адбудзецца выступ “Крамбамбулі”. Гурт будзе граць з “Лепрыконсамі” ў межах рэкламнай акцыі МТС. На іншай пляцоўцы, таксама ў цэнтры Магілёва, пройдзе канцэрт-акцыя Velcom. У ёй возьмуць удзел зоркі расейскай эстрады Наталля Падольская, ураджэнка Магілёву, і ейны муж Уладзімір Праснякоў. Яны абяцаюць парадаваць слухачоў песнямі “Поздно” і “Стюардесса по имени Жанна”. Да рэкламавання гэтага канцэрта далучыўся афіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкаму. У змешчаным на ім артыкуле сцвярджаецца: “Вы здолееце ўбачыць усё на ўласныя вочы, зарадзіцца энергіяй жывога гуку, атрымаць мора пазітыву, калі станеце ўдзельнікам галоўнай падзеі гэтага лета – канцэрта “Ўсе на Velcom”. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |