Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Вольскі на “Еўрабачанні” заспявае “Дольчэ віта”

Вольскі на “Еўрабачанні” заспявае “Дольчэ віта”

Сумесна з Еўрарадыё рокенрольшчыкі пачалі адбіраць песні для Еўрабачання. “Нейра Дзюбель” песню не знайшоў, затое далучыўся “Parason”.

У Лявона Вольскага праблемаў з выбарам песні не ўзнікла. Менавіта ў гэтыя дні яны завяршаюць працу ў студыі над новай песняй “Дольчэ віта”. Таму, кажа, прапанова Еўрарадыё прыйшлася акурат да часу.

Лявон Вольскі: “Акурат зараз мы прапісалі трэкі, Андрэй Баброўка завяршае звядзенне, таму ваша прапанова вельмі дарэчы. Саму песню напісаў я, “Крамбамбуля” зрабіла аранжыроўку. Песня пра тое, што заўсёды нам хочацца чагосьці, што недасягальнае. Песня ў развязным, вясёлым жанры. Намінант на наступны хіт. Можна на “Еўрафэсце” з ёй і засвяціцца”.

Не адмовіўся Лявон і праспяваць некалькі радкоў з конкурснай песні.

Лявон Вольскі:

“А ён хацеў жыццё пражыць прыгожа
Ды нешта пражывалася трывожна.
Начальнік на рабоце лае матам,
А дома жонка выганяе з хаты.
А хацелася яму, значыцца, мора, пальмаў, дзяўчыны, бікіні, а вось такая суровая рэчаіснасць…А развязка нечаканая: усе жывыя засталіся, усё добра, але задавальнення так і не атрымаў чалавек”.

Зміцер Панямонаў

Апублікавана 15.11.2007 by  Андрэй.