Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрты 28 і 29 верасьня

Канцэрты 28 і 29 верасьня

Уявіце сабе вялікі выступ гурта. Уявілі? А зараз падзяліце на дзьве часткі :) Менавіта гэта адбудзецца ў "СаюзOnline" (вул. Чырвонаармейская 3, тэл. 226 02 79) 28 і 29 верасьня. У межах прэзэнтацыі кнігі Віктара Дзятліковіча "Іх МРОЯ. Іх N.R.M." прыхільнікі гурту змогуць нацешыцца ня толькі выступам улюблёнае каманды, а таксама ўдосталь паразамаўляць і з самімі спадарамі міністрамі - пачынаючы зь сёняшнега вечару і на працягу тыдня на сайце Kraina.By кожны жадаючы можа задаць любое пытаньне аднаму з N.R.M. і Віктару Дзятліковічу. Канцэрты N.R.M. будуць праходзіць у храналёгіі з падзеямі кнігі. У першы дзень гледачы разам з гуртом павяртаюцца да часоў легендарнае МРОІ і прыгадаюць падзабытыя творы і хіты зь першых трох альбомаў N.R.M. "ЛаЛаЛаЛа", "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт грамадзяніна N.R.M.". А 29-га верасьня гурт выканае песьні з "Трох чарапахаў" і "Дома культуры", дапоўніўшы выступ новымі творамі. Завершыць другі канцэртны дзень вялікая аўтографсэсія з міністрамі Незалежнае Рэспублікі Мроя і Віцяй Дзятліковічам.

Апублікавана 24.09.2005 by  Slaver. Абмяркаваць на форуме