Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт ў дыскарні "Містэрыя гуку" (ГЦ "Рыга") з нагоды выхаду CD-версіі свайго сольнага альбому "Куплеты і прыпевы". Мерапрыемства мела адбыцца некалькі тыдняў таму, але Лявон захварэў. "Нейкі моцны вірус. Высокая тэмпэратура і ўсе іншыя хваробныя радасці…" - патлумачыў ён тады ў сваім ЖЖ і паабяцаў, што ўсё абавязкова адбудзецца. Нагадаем, што больш выступаў з праграмай "Куплеты і прыпевы" музыка не плануе. CD-верcія сольнага альбому Лявона Вольскага, якая з’явілася ў продажы некалькі тыдняў таму, дадаткова змяшчае караоке-версіі ўсіх песень, а таксама тэксты, акорды і слоўнік выкарыстаных тэрмінаў. Пачатак мерапрыемства ў 18 гадзін. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |