Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › N.R.M. ад’ехалі ў Карпаты

N.R.M. ад’ехалі ў Карпаты

Беларускі гурт разам з украінцамі «Плач Єремії» і палякамі Czerwone Gitare сталі хэдлайнэрамі буйнога ўкраінскага рок-фэсту «Славське-Рок-2009», які трэці год адбываецца ў Карпатах. N.R.M. выступілі пры канцы першага дня — 31 ліпеня. Фэстываль найперш пакліканы прыцягнуць увагу да экалягічных праблемаў у рэгіёне і падтрымліваеца Сусьветным фондам дзікай прыроды.

На першым «Славське-Рок» Беларусь таксама прадстаўляла каманда на чале зь Лявонам Вольскім. Тады паклікалі «Крамбамбулю». Сёлета выступіў N.R.M., які быў прадстаўлены на фэстывалі, як найлепшая рок-каманда зь Беларусі. Другі дзень закрылі легенды ўкраінскага року — гурт Тараса Чубая «Плач Єремії», а на трэці дзень выступілі палякі Czerwone Gitare. Усяго ў праграме было больш за 20 выступаў гуртоў з Украіны, Літвы, Турцыі і Нямеччыны.

«Мы ставім за мэту ня толькі паспрыяць папулярызацыі ўкраінскай рок-музыкі ды разьвіцьцю актыўнага адпачынку сярод моладзі. Маем таксама далучыць людзей да экалягічных праблемаў карпацкага рэгіёну», — заяўляюць арганізатары.

Афіцыйны сайт фэстывалю — www.slavskerock.in.ua

ТГ

Апублікавана 03.08.2009 by  Андрэй.