Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрты Вольскага ў Празе

Канцэрты Вольскага ў Празе

На гэтым тыдні Лявон Вольскі выступае ў Празе. Усе квіткі на першы выступ былі распрададзеныя за некалькі дзён, таму арганізатары наладзілі другі канцэрт. Ён адбудзецца ў суботу, 19 лістапада, у музычным клюбе-рэстарацыі "Vězení" ў раёне Жыжкаў, адрас: Štítného 402/14, Praha 3.

Пачатак а 20 гадзіне, рэзэрвацыя праз тэлефон +420775183292.

Апублікавана 17.11.2011 by  Андрэй.