Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Разгром на ЗБСе

Разгром на ЗБСе

22 сьнежня на сядзібе незарэгістраванай арганізацыі "Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў" праходзіў сьвяточны канцэрт з удзелам музыкі Зьмітра Казлоўскага і гурту “Знарок”. Калі вечарына ўжо падыходзіла да свайго завяршэньня ў памяшканьне ўварваліся амонаўцы, міліцыянты і супрацоўнікі кдб. Каля трыццаці чалавек былі затрыманыя і на аўтазаках перавезеныя ў Савецкі РУУС. Там з іх узялі тлумачэньні і адпусьцілі. Двух чалавек -- Алеся Міхалевіча й Васіля Лепеша арыштавалі. 26-га сьнежня адбыўся суд, дзе суддзя Людміла Савасьцян на падставе сьведчаньняў амонаўца Зьміцера Карагоды прысудзіла кожнаму па пяць сутак вязьніцы. Быццам бы хлопцы уначы лаяліся матам і чапляліся да міліцыянтаў...

PS: З блогаў сьведкаў: кдбэшнікі вынесьлі з ЗБС усё, што толькі змаглі. Цікава, і касэты з выставы таксама? Ранейшыя альбомы НРМ, Мроі, Крамы і г.д.

Апублікавана 26.12.2006 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме