Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Адбыўся акустычны канцэрт Адбыўся акустычны канцэртКалі зіма не зіма і не вясна, і не восень, лекаваць дэпрэсіўны настрой можна толькі музыкай нашага ўлюбёнага гурта. 27-га студзеня адбыўся чарговы акустычны паўпадпольны канцэрт у Графіці. Клюб, пасля страты ліцэнзіі на гандаль алкаголем, перажывае ня лепшыя часы. Сіратліва глядзяцца пустыя палічкі ў бары. Хаця б запоўнілі іх бутэлькамі пэпсі якой... Выконвалі з Народнага Альбому (нават рэп пра Казіка ды Юзіка), з "Я нарадзіўся тут" і, натуральна, з уласнай творчасьці. Былі старыя-старыя песьні (Адзірыдзідзіна), проста старыя (Фабрыка, Пакаленьне, Худсавет...), новыя-старыя (Гадзючнік, Мінск-Менск) і амаль-што зусім новыя (Мы жывем на падводнай лодцы). Шэрагі НРСМу на гэты раз былі вельмі нешматлікія. Заўважаны былі Касьцюшка, Кэт, Ля... Дзяўчынкі і хлопцы! А-ў-у, дзе ж вы падзеліся?! |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |