Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › They killed Kenny!

They killed Kenny!

Кені МакКормік-- О, божухна! Яны забілі Кені!
-- Сволачы!

Хто ня ведае гэтага знакамітага дыялогу, які суправаджаў кожнае чарговае забойства Кені, пакуль яго не забілі назаўжды :(.

Прыкладна такая ж была наша рэакцыя, калі мы даведаліся, што ў шорт-лісьце намінантаў на выканаўцу года няма спадара Лявона Вольскага. Тут арганізатары відавочна перастрахаваліся, бо, калі дадаць Лявона, -- пытаньне з пераможцам адпадзе само-сабой, а паколькі Вольскі самы забаронены з усіх забароненых, то і Каранацыі можа прыйсьці поўны гамон.

Што ж застаецца рабіць нам? За каго аддаць свой голас? Хто самы варты? Мабыць, Лёша Паўлёнак? Але, запытаем сябе, выканаўца ўласна чаго? Тых пякельных гукаў і пачварных грукаў, якімі поўняцца песьні Нагуаля? Ян Маўзэр? Ці гэта ня тыя магілёўскія панкі, што спачатку купаліся голымі ў вадасховішчы пад Гарадком (Grodek), а потым трэсьлі чэлесамі на дзіцячым пляжу? Ажно польскаму ратаўніку давялося рабіць заўвагі... Не, як той казаў, такі рок-н-рол нам не патрэбны... Зьміцер Вайцюшкевіч? Нам асабіста вельмі падабаецца творчасьць Дзімы і асабліва ягоная патрасальная прадукцыйнасьць. Выдаваць штогод па адной-дзьве плытцы, такога ў беларускай музыцы яшчэ не было. Але, з усіх забароненых, ён самы абаронены. Мае ўласную перадачу на Аўта Радыё, рэгулярныя канцэрты ў КЗ Менск, процьму прыхільніц... Лепей аддадзім нашыя галасы таму чалавеку, які напрацягу ўжо болей чым двух дзесяцігоддзяў робіць сваю справу (мабыць ня так кідка як Лявон, ці той жа Вайцюшкевіч), але дзякуючы якому Беларусь мае свой якасны клясычны рок-н-рол, які і самаму прыемна паслухаць і сябрам паказаць ня сорамна. Так што, дзяўчынкі і хлопцы з падводнай лодцы, бяром у рукі слухаўкі і дасылаем лічбу 3 на кароткі нумар 7755.

Галасуйма за Ігара Варашкевіча!

PS: Галасаваньне ідзе да 12 лютага. Кошт СМС-кі 190 рублёў плюс ПДВ, плюс падатак на паслугі сувязі.

Апублікавана 06.02.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме