Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › «Zet» i «IQ48»: разам весялей! «Zet» i «IQ48»: разам весялей!14 траўня а 18-й гадзіне ў клюбе «Арэна» адбудзецца вялікі супольны канцэрт двух вядомых гуртоў Zet i IQ48. Zetаўцы нячаста радуюць сваімі выступамі сталічную ды і ўвогуле айчынную публіку, паколькі зараз упарта працуюць у сонечнай Вэнэсуэле ў складзе беларускага будатраду, вучаць лацінаамэрыканцаў правільна вырошчваць збожжа і лён, дапамагаюць у будаўніцтве аграгарадкоў. Паколькі вэнэсуэльскае надвор'е цёплае круглы год, то ня так лёгка хлопцам вырвацца ў адпачынак на Радзіму, завітваюць яны ў сінявокую літаральна на некалькі дзён. На шчасьце, гэтым разам атрымалася дамовіцца з музыкамі адыграць эксклюзыўны канцэрт у горадзе-героі Менску. Гурт абяцае пацешыць прыхільнікаў гітамі з абодвух альбомаў ды падзяліцца ўражаньнямі, атрыманымі падчас знаходжаньня ў далёкіх цёплых краях... Разаграваць алдовых байцоў беларускага рок-фронту будзе малады, але таленавіты ска-панк гурт the naиskaсок, які здабыў ужо станоўчую рэпутацыю ў менскіх альтэрнатыўных колах. Такім чынам, раім не прапусьціць спатканьне зь любімымі музычнымі калектывамі і наведаць 14 траўня клюб «Арэна». |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |