Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Дзьве сталіцы N.R.M. Дзьве сталіцы N.R.M.У новым туры на “Тузіне Гітоў” гурт N.R.M. прэзэнтуе песьню «Менск і Мінск» з новага альбому «06». Яшчэ за некалькі месяцаў да выхаду дыску гэты твор пасьпеў стацца сапраўдным гітом вядучай беларускай рок-каманды і заняў сваё пачэснае месца між «Паветраным шарам» і «Маім пакаленьнем». З нагоды прэзэнтацыі песьні на ТГ лідэр гурта Лявон Вольскі згадвае іншы Менск і разважае пра ўласную ўнутраную эміграцыю. Насамрэч, наш Менск і нават Мінск, у якім я нарадзіўся, вучыўся й гадаваўся, незваротна зьнікае пад абцасам новага неахайна забудаванага рознымі гаргарамі і аздобленага прапагандысцкімі бігбордамі гораду Мінску - даволі безгустоўнага і пачварнаватага стварэньня. Ну, і, натуральна, песьня пра нашую ўнутраную эміграцыю. Лявон Вольскі, для ТГ |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |