Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Падрабязнасьці афіцыйнае прэзэнтацыі НРсМ

Падрабязнасьці афіцыйнае прэзэнтацыі НРсМ

Запрашэньне на афіцыйную прэзэнтацыю НРсМ будзе адбывацца наступным чынам:
1. на бліжэйшым паседжаньні будзе складзены сьпіс запрошаных сяброў НРсМ, якія будуць абірацца сярод зарэгістраваных на нашым форуме;
2. адбор будзе праходзіць толькі сярод МЕНСКІХ сяброў НРсМ, таму раю ўсім удакладніць свае рэгістрацыйныя дадзеныя (калі ў кагосьці зь іншагародніх ёсьць вялікае жаданьне прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі, лістуйце на [email protected]);
3. у сьпіс запрошаных трапяць выключна тыя сябры НРсМ, хто прымае актыўны ўдзел у жыцьці фан-клюбу;
4. усім запрошаным на e-mail, які Вы ўказвалі пры рэгістрацыі ў фан-клюбе, будзе даслана афіцыйнае запрашэньне з усімі падрабязнасьцямі.

БЛІЖЭЙШАЕ ПАСЕДЖАНЬНЕ НРСМ АДБУДЗЕЦЦА Ў НЯДЗЕЛЮ 6-ГА ЛІСТАПАДА. СУСТРАКАЕМСЯ Ў 14.30 НА ПЛОШЧЫ Я. КОЛАСА ЛЯ ПОМНІКА ЯМУ Ж. ДЛЯ ТЫХ, ХТО СПАЗЬНІЦЦА, ТЭЛЕФОНЫ: 340 46 33, 689 40 48.

Апублікавана 03.11.2005 by  Alonka. Абмяркаваць на форуме