Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі: “Крамбамбуля Сьвяточная” – песні для пазітыўных застолляў

Лявон Вольскі: “Крамбамбуля Сьвяточная” – песні для пазітыўных застолляў

Крамбамбуля“Еўрапейскае радыё” на прэзентацыі кружэлцы “Крамбамбуля.Сьвяточная”
“УРА, тав΄арышы( ці правільна таварышы΄?) – першая пяцігодка скончылася!” – з такіх словаў пачалася урачыстая прэзентацыя новага альбому “Крамбамбулі” пад назвай “Сьвяточная”.

Увогуле, усё мерапрыемства было вытрымана ў духу савецкага часу з праекцыяй на сучаснасць. Да таго ж, з тонкім намёкам, што не так ужо і далёка адыйшло нашае грамадства ад савецкага ладу жыцця. Перад уваходам у рэстаран “Савецкі” – асабіста я, напрыклад, нават і не ведаў, што такі ёсць у Мінску — гасцей сустракала дзяўчына ў нацыянальнай вопратцы з хлебам–соллю.

Побач на імправізаваным стале была выкладзена прадукцыя Узорнай Эксперыментальнай гаспадаркі (узэкга) Крамбамбуля – так, дарэчы, называюць сябе самі музыкі — якая вельмі нагадвала звычайны спажывецкі кошык савецкіх часоў: гарошак у шкляным слотку, кілька ў тамаце, “Беламор” і гэтак далей.

Чытаць далей...

Фотарэпартаж...

Апублікавана 24.05.2007 by  Андрэй.