Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Дапамога зь візамі на “Басовішча” Дапамога зь візамі на “Басовішча”Прыхільнікі беларускай музыкі, якія хочуць паехаць на “Басовішча”, змогуць атрымаць візавую падтрымку. Дапаможа ў гэтым Рух “За Свабоду!”, які дамовіўся з кансулятам Польшчы на паскораны выраб 100 візаў. Удзел у гэтым праекце бярэ таксама Радыё “Рацыя”. Менавіта на сайце гэтай станцыі разьмешчаная анкета для збору заявак ад усіх ахвочых. Акром таго, Рух “За Свабоду!” дапаможа наведнікам “Басовішча” даехаць да месца правядзеньня фэстываля. Акром таго Рух “За Свабоду!” дапаможа наведнікам “Басовішча” даехаць да месца правядзеньня фэстываля. Па-першае, 19 ліпеня з памежнага польскага гораду Кузьніца-Беластоцкая будзе арганізаваны бясплатны аўтобус да Гарадка, дзе праходзіць Басовішча. То бок жадаючы трапіць на фэст можа самастойна даехаць спачатку да Горадні, а адтуль на цягніку да Кузьніцы. Бясплатны аўтобус будзе ад'яжджаць 19 ліпеня а 15-й гадзіне (час польскі). Для таго, каб трапіць на гэты рэйс з Горадні трэба выехаць а 14:45 (час беларускі) на цягніку з чыгуначнага вакзалу. Даведацца ўсе падрабязнасьці бясплатнага даезду з Кузьніцы можна па тэлефоне (029) 939-40-62 Будзе арганізаваны і платны рэйс зь Менску. Яго ладзяць сябры Руху “За Свабоду!”. Уся інфармацыя пра гэты спосаб даезду да “Басовішча” праз тэлефон (029) 622-57-20 |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |