Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Мілінкевіч едзе на «Басовішча» Мілінкевіч едзе на «Басовішча»Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч 19 ліпеня мае наведаць рок‑фэст «Басовішча» у Польшчы. У Гарадку будзе толькі адзін дзень. У Гарадку Мілінкевіч плянуе ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з моладзьдзю, а таксама паслухаць добрую музыку. Нагадаем, што рух «За свабоду» дапамог больш ста чалавекам атрымаць бясплатныя польскія візы, каб патрапіць на фэстываль. Таксама стараньнямі руху ад памежных пераходаў у Кузьніцы і Цярэспалю будуць хадзіць бясплатныя аўтобусныя рэйсы да Гарадка. Сам жа фэстываль «Басовішча» пройдзе сёлета з 19 па 21 ліпеня. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |