Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Крамбамбуля на Амбасовішчы Крамбамбуля на АмбасовішчыУ фестываля «Амбасовішча», што праходзіць 12 верасня на тэрыторыі рэзідэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах пад Мінскам, дзве мэты — падтрымаць беларускія гурты, даць ім магчымасць выступіць і арганізаваць канцэрт разнастайнай беларускай музыкі. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіла надзвычайны і паўнамоцны пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт (Karen Stewart). Яна зазначыла, што фестываль «Амбасовішча» праводзіцца ўжо трэці раз. К.Сцюарт прывітала гасцей прамовай на беларускай мове. «Амбасовішча» — гэта свята самавыяўлення, — сказала яна. — Мы вельмі рады таму, што беларуская публіка ўжо добра ведае наш фестываль». Паводле слоў дыпламата, пасольства ЗША выступіла ў арганізацыі гэтага мерапрыемства ў якасці пасрэдніка. На фестываль запрошаны 20 гуртоў розных музычных кірункаў. «Музыканты, якія выступяць сёння, займаюць розныя культурныя, асабістыя і палітычныя пазіцыі», — зазначыла пасол. К.Сцюарт падкрэсліла: «Сёння пашыраюцца не толькі мае веды аб беларускай музыцы, але і аб гісторыі, аб людзях краіны, якая мне так падабаецца». Пасол прыбыла ў Беларусь год таму. Гэты час, паводле яе слоў, характарызуе «новы вопыт знаёмства з новымі людзьмі, што вельмі цікава». Разам з тым К.Сцюарт засмучае той факт, што «за гэты час у галіне дэмакратыі значнага прагрэсу ў Беларусі не бачна». У фестывалі бяруць удзел такія калектывы, як «Крамбамбуля», «Палац», «Нейра Дзюбель», «Уліс», «Стары Ольса», «Крама», «P.L.A.N.», «Indiga», «Далі», «Зігзаг» і іншыя. Марына Рахлей, БелаПАН |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |