Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › N.R.M. нарэшце прэзэнтавалі «06» у Менску N.R.M. нарэшце прэзэнтавалі «06» у МенскуШматпакутны «06» гурт N.R.M. нарэшце прэзэнтавалі ў Менску. Гэты альбом выйшаў яшчэ ў гэтую вясну, а першая прэзэнтацыя адбылася ў Варшаве. Людзей было нечакана шмат, а музыка чакана гучнай і добрай. Песьні з альбому прыхільнікі гурта ўжо пасьпелі добра вывучыць і ўжо хочуць пачуць далейшыя праграмы «заслужанага калектыва» – «07», «08» і «09»… На першым буйным у гэтым годзе канцэрце N.R.M. у Менску пабывалі карэспандэнты ТГ. А вось другая частка выступу N.R.M. была сапраўдным падарункам калі не для ўсіх, то для сталых аматараў творчасьці каманды - дакладна. Калі ўжо хто чуў «Я еду», «Дзед Мароз», то не чакаў пачуць «Дастала» ў новай апрацоўцы. Нават тыя, хто не прыняў новы альбом, атрымалі ад канцэрту свой бальзам на раны. І канечне, магчымасьць паскакаць пад добразнаёмыя «Лёгкія-лёгкія», «Паветраны шар» ды «Тры чарапахі». Але такіх «папулярчыкаў» было зусім няшмат. Вольскі тлумачыць: «Мы вельмі рэдка граем у Беларусі, а калі граем, то гэта нейкія „маласольнікі“, у якія мы спрабуем укласьці ўсе нашыя лепшыя гіты. Таму выступы становяцца падобнымі, таму і вырашылі зайграць тыя песьні, якія ня часта гучаць». Канцэрт прайшоў, фанаты чакаюць «07», «08» і «09»… Усіх, хто прысутнічаў, заверылі, што празь месяц тут жа можна будзе пачуць новы альбом Neuro Dubel. «А IQ48 будзе?» – тут жа крыкнулі некалькі дзяўчынаў. «Будуць і яны. Усе тут будуць», - паабяцаў вядучы. Zap, Алена Скарабагатава, «Тузін Гітоў» |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |